Jump to ratings and reviews
Rate this book

Solitaria

Rate this book
В избранное В.В.Розанова, известного писателя, мыслителя и философа - "русского Ницше", как его нередко называли, - вошли основные труды его жизни, которые наиболее полно выражают миросозерцание автора: "Люди лунного света", "Уединенное", "Опавшие листья", "Черный огонь".

188 pages, Hardcover

First published January 1, 1985

Loading...
Loading...

About the author

Vasily Rozanov

52 books34 followers
Vasily Vasilievich Rozanov (Russian: Васи́лий Васи́льевич Рóзанов) was one of the most controversial Russian writers and philosophers of the pre-revolutionary epoch. His views have been termed the "religion of procreation", as he tried to reconcile Christian teachings with ideas of healthy sex and family life and not, as his adversary Nikolai Berdyaev put it, "to set up sex in opposition to the Word". Because of phallic notions in his writings, Klaus von Beyme called him the Rasputin of the Russian intelligence.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
39 (37%)
4 stars
38 (36%)
3 stars
18 (17%)
2 stars
8 (7%)
1 star
1 (<1%)
Displaying 1 - 14 of 14 reviews
Profile Image for Momčilo Žunić.
287 reviews123 followers
Read
June 6, 2023
Rozanov je objavio "dva koša opalog lišća", što je pronicljiv, duhovit ujedno i njegov naziv za pisanje koje ga zanima i sporadično okupira - piskaram jer mi se dopada, instinktivno, u naponu raznorodnih raspoloženja ili "prebacivanja", bez pretenzije za čitaocem - a što bi danas potpadalo pod žanr sveske:

"Svako duševno stanje propraćeno je kod mene prebacivanjem. I svako prebacivanje hoću da zabeležim. To je instinkt. Nije li se iz takvog instinkta rodila književnost (pisana)?"

"Tako i život u svom kratkom trajanju iznuđuje iz naše duše uzvike, uzdahe, polumisli, poluosećanja... koji predstavljaju zvučne fragmente i njihov smisao je što su potekli pravo iz duše, bez prerade, bez predomišljaja - bez svega što je tuđe..."

Sveukupno "Osamljenosti" upravo i odaju utisak hirovitosti, skokovitosti, nenameštenosti, primamljive uskočivosti u sopstvena usta, trivijalizujuće nehajnosti, odnosno prevashodne važnosti za onog koji (ih) beleži a koji se neće pošto-poto odreći nijednog od unosa, bez obzira na njihovu (ne)prefinjenost, (ne)reljefnost, nadobudnost i sebeljublje.

Zašto da mu se veruje? Jer mu je lakše da se iskaže nego da fabrikuje. Tako je istinoljubivost/iskrenost otkrivena i protumačena kao "negativni patos". Nije moralna, baš zato što je nemarna. [Visi opet pitanje da li se Rozanov ipak ne ustručava do kraja ili se (naknadno) autocenzuriše?]

Zabeleške su o sebi (i kada se beleži o drugima), o protivrečnostima "unutrašnjih kretanja", i, ako je verovati, za sebe:

" Pišem li 'za čitaoca'? Ne, ja pišem za sebe.
- Zašto štampate?
- Daju pare...
Subjektivno se poklopilo sa spoljašnjim okolnostima."

Subjekt je dovoljno važan i zanimljiv da mu se plati. [Da li bi se, međutim, tražila objava bez novčanog impulsa? Verovatno da bi je neko drugi - naslednik? - unovčio. Čemu čekati!]

Subjekt je (dovoljno) imućan i da prođe bez objave -  bar za petinu zapisa stoji da su nastali dok se Vitalij bavio numizmatikom. [Protrljaj paricu!] Otuda i misao o žanru sveske kao klasnoj privilegiji. Otuda, recimo, Danica Vukićević ne objavljuje svesku, nego, štuc-štuc, roman koji je sveska. Rozanovu se fućka. On može da letuje kad god mu se prohte.

Preko svega, preko fućkalice za čitaoca, subjekt je dovoljno zanimljiv da se pročita:

"Čovek ima dve noge: i ako petoro njih, recimo, izuju kaljače - to izgleda užasno mnogo."

"Između 'ja hoću da sednem' i 'ja sam seo' - prošao je jedan minut."

"Da li je cinizam posledica patnje?... Da li ste nekad razmišljali o tome?"

"Smeh ništa ne može da ubije. Smeh može samo da 'prignječi'.
I strpljenje će odoleti svakom smehu."

"Stvar je u tome što su naši talenti nekako povezani s porocima, a vrline - s bezbojnošću. I sad se snađi!"

"Hoću li da utičem na svoj život? Da imam upliv. Ne naročito."

"Ako me neko bude voleo posle smrti, neka o tome ćuti."

"Stvar je u tome što je on veoma koristan, ali on nije zanosan pisac, a u književnosti to je 'sve'."

"Ako mi neko nad otvorenom rakom bude govorio pohvalno slovo, ja ću se izvući iz sanduka i ošamariću ga."
Profile Image for Will.
288 reviews99 followers
July 22, 2020
"When my mother died I merely realized that I could smoke cigarettes openly. And I lighted a cigarette at once. I was thirteen."
Profile Image for Andrew.
2,289 reviews979 followers
Read
September 14, 2024
This was a difficult one to wrap my head around. Like so many things I love, it consists of a series of fragments that should, in theory, cohere to form a unified vision of a human perspective, a person at a time in a place. But I don’t know if I got that here. I do know that I enjoyed reading this. But I also know that it kind of just passed right through me, and there’s not a lot that sticks out when I think back on the reading process.
Profile Image for Anka.
29 reviews
Read
March 10, 2022
There are some interesting thoughts, but overall it was boring and not really worth the time.
Profile Image for sanja.
70 reviews
March 11, 2022
"О, мои грустные "опыты"... И зачем я захотел все знать. Теперь уже я не умру спокойно, как надеялся..."

quite thought provoking, even though he was too dramatic at some parts
Profile Image for Krys.
164 reviews
April 5, 2026
Нештачка ж нейкае адбылося на пачатку ХХ стагоддзя: зрушыліся нябачныя тэктанічныя пліты наасферы і патаемныя радовішчы веды выпусцілі вонкі рэкі расплаўленага магматычнага інтэлекту. Тэхнічная рэвалюцыя. Мастацкая рэвалюцыя. Этычная (полавая) рэвалюцыя. Духоўная (нават з адмоўным прэфіксам -без гэта ўсё адно рэвалюцыя душы і духу, пераварот іх) рэвалюцыя. Палітычная рэвалюцыя ў Расіі - як вынік, як працяг, як вянец (цярновы для многіх)...
Вырваўшыся ад звычкі, традыцыі, ціску, разняволеная свабодай слова, расійская інтэлектуальная эліта з цікавасцю трохмесячнага шчаняці тыцкаецца ва ўсемагчымыя плыні, рухі, секты. Неверагодная цікавасць да палітыкі, эзатэрыкі, полавых пытанняў, усходніх рэлігій, іўдаізму, і НАВАТ (колькі сумнай іроніі ў гэтым "нават") да хрысціянства і праваслаўя, такога старога і такога новага ў святле крытычнага ДУМАННЯ.

Аднак жа прапанаваны зборнік, на маю думку, - гэта ўзор скрайне няўдалай падборкі. Наколькі пасуюць "Самотнае", "Апалыя лісты" да артыкулаў "Чорнага агню", настолькі чужыя пад гэтай вокладкай "Людзі месяцовага святла" - чужыя менавіта сваёй цэльнасцю, адзінаідэйнасцю, аднатэмнасцю. Запіскі на манжэтах і рознатэматычныя артыкулы ідэальна поліфанічныя. "Людзі" ж цягнуць адну-адзіную пранізлівую ноту і ў агульнае сугучча не трапляюць.
Як што кнігі такія розныя, а Розанаў выглядае выключна мнагапланавай асобай, даводзіцца разбіваць водгук на часткі ў парадку майго іх чытання.

Самотны Розанаў першы журботна выглядвае з вораху апалага лісця 7 из 10
Іранічны і самаіранічны, што не можа не выклікаць сімпатыі да аўтара, Розанаў як найлепш рэпрэзентуе сабой гома рэвалюсьён, спалучаючы ў сваёй асобе вулканізм усіх магчымых рэвалюцый. І парадаксальна перадае ў запісках "на манжэтах", цэтліках, квітках, адваротах плакатаў век, што адыходзіць, прамінулае як рэвалюцыйнае.
Вось гэтая шмагранная, шматпраяўная парадаксальнасць і захапіла-зачаравала мяне ад пачатку.

Розанаў стварае ўражанне паспяховага чалавека, не беднага, не самотнага - але неадольна выклікае спачуванне (ці гэта нешта між радкоў ягонага тэксту, ці - маё веданне, чым і як прыхлопнула Расію і яе інтэлігенцыю неўзабаве).

Рэвалюцыйная форма - бессюжэтныя абрыўкі, зляцелыя лісткі; рэвалюцыйны змест - глыбока асабовае, дзённікавае, часта не прызначанае для публікі. Ды незваротныя тыя "манжэты"... гувернанткі... захапленне антыкварыятам, нумізматыкай... арыстакратызм... Недарма так прыцягвае сучаснага чытача (папулярнасць біяграфічных кніг у 21-м стагоддзі) парадаксальнасць дзённікавага, будзённага, мімалётнага, што застыла на вякі. Думкі, запісаныя інтэлігентам-інтэлектуалам, бо яны падаліся вартымі фіксацыі для будучыні, насамрэч найбольш яскрава перадаюць не вечнае, трансцэндэнтальнае, а іманентнае, будзённае - побыт, звычаі, атмасферу.

Бессюжэтныя, прамінулыя заўвагі - а я не магу адарвацца, нібы чытаю дэтэктыў, мая думка заглыбленая ў тэкст, не адлятае, як пры чытанні таго ж Музіля, Горкага... Хочацца цытаваць, запамінаць, выпісваць. Манархія, нігілізм, развод... Побытавае і афарыстычнае, аднадзённае і незгасальнае. Дастаеўскі, Талстой, Андрэеў, Фларэнскі - не тамы на паліцах, а людзі, з якімі можна сустрэцца на званым вечары, у сяброўскай гасцёўні... (ды права ж, ці магло так быць? хіба яны не звышістоты з Алімпа???).

Мне не падабаецца, як Розанаў піша пра габрэяў, пра полавыя пытанні - але я не адчуваю да аўтара негатыву, толькі павагу і лёгкае спачуванне. Чаму?.. Чым ён змушае паважаць сябе? Можа, тым, што не прыніжае апанента, а імкнецца ўзвысіць яго, паважае свайго "духоўнага ворага"?

Злосны антысемітызм - і (як толькі ўжываецца побач) павага ды глыбокая зацікаўленасць культурай і матывацыяй габрэяў, нават захапленне. І злоснасць ідзе ад усведамлення іх перавагі, іх здольнасці "захапіць свет". (Бедалага Розанаў, не рагледзеў "прарок" сапраўднай бяды, не з таго боку ён яе чакаў, не адтуль прыйшла катастрофа, "апакаліпсіс" Расіі.)

Сэксізм, абсалютна дурацкія развагі пажылага мужчыны пра мэту жанчыны (тваю рэвалюцыю... ты саму жанчыну спытаў, што ёй лепш, чаго яна хоча???) - і зноў жа неверагодная пяшчота і павага да маці, дачок, жонкі, называнай так міла і ўзвышана Друг (мне падаецца, гэта найвышэйшае слова ў стасунках сужэнцаў).

Хрысціянства (і праваслаўе) з чыстага аркуша! Значыць, сцерці ранейшае разуменне, забыцца, адмовіцца - і спазнаць нанова. Смелыя думкі, не заўсёды падмацаваныя веданнем тэкстаў і багаслоўскіх набыткаў, нярэдка ерэтычныя развагі - але сапраўдная ерась можа нарадзіцца толькі з творчасці, з ДУМАННЯ, бяздумнасць не стварае ні адкрыцця (прароцтва), ні ерасі.

Свабода думкі спараджае страшна-смешныя развагі, свабода думкі дорага каштуе, нараджае геніяў і блазнаў... але думаюць усё адно адзінкі!

Больш лёгкі першы кораб, іранічны, амаль гульнёвы - і цяжкі другі, больш зместава напоўнены. У корабе другім ір��нія, здаецца, змяняецца сарказмам, больш сур'ёзных разваг, знешне выраслі абзацы, нават некалькі счарнелых трагічных лістоў (і лямант "Как страшна старость!").

Аголены Розанаў другі танчыць у блакітным месяцовым святле 2 из 10
Пра гэтую кнігу мне складана размаўляць сур'ёзна. Аднак жа давядзецца! Мая рэакцыя на тэкст - ад ашалелага хіхікання да прыдумвання плакатаў для пікетавання... даўно памерлага аўтара?.. Кнігі Розанава вельмі дыялагічныя - яны правакуюць размову, дакладней, спрэчку з аўтарам, гарачы маналог з выкладкай аргументацыі і контраргументацыі (недарэмна ён сам прыводзіць некалькі лістоў чытачоў да сябе пасля публікацыі сваіх думак).
І паколькі кніга выклікала вялікае абурэнне, я проста абавязаная знайсці ў ёй нешта станоўчае! (Гэта вельмі цікавая гульня - знаходзіць станоўчыя рысы ў скрайне несімпатычным чалавеку або сітуацыі, часта гэта надзвычайная, амаль невырашальная галаваломка.)
Такім чынам, я захапляюся ўменнем Розанава спакойна і сур'ёзна разважаць на тэмы сэксуальнасці і полу. Не, праўда, сур'ёзна пісаць пра гармонію ментальную і полавых органаў, пра тое, як іх знешні выгляд пакліканы адлюстроўваць унутраныя якасці мужчынскага і жаночага (усе гэтыя цвёрдыя ствалы і духмяныя кветкі)... мяне прабівае на хі-хі, а Розанава - не!
Смеласць разваг увогуле, унутраная свабода думкі, якая дазваляе параўноўваць непараўнальнае, ставіць у адзін шэраг несупастаўляльнае (пытанні полу і рэлігійнасць).
На пачатку 20-га стагоддзя абарона людзей нетрадыцыйнай арыентацыі - гэта новае! Наколькі паслядоўны Розанаў у сваім дэмакратызме (маю на ўвазе пад гэтым тэрмінам дазвол на існаванне іншага, адрознага), выкажуся пазней, але матыў прымання людзей, якіх у той час пераследавалі, ухвальны.

Што там кажуць добрыя манеры?.. Рэверанс зроблены - можна ўчапіцца ў пысу!
Колькі ні чытай, колькі ні ўражвайся роўным аповедам і сур'ёзным тонам, - кніга надзвычай сумбурная і непаслядоўная. Аўтар можа на нейкі час стварыць уражанне адукаванага начытанага чалавека, але калі глядзець углыб - начытана па вярхах! Глыбокага чэснага аналізу літаратуры няма. І хоць аўтар менавіта аналізуе, а галоўнае - сінтэзуе! стварае новае з вядомых фрагментаў, - уважлівы разбор (не спадзявайцеся, у мяне на такі не хопіць сілаў) пакажа няздольнасць гэтага сінтэзу.
Розанаў піша:

"...столп христианской цивилизации: брак — это скверно".

І хлусіць, бо:

"...апостольское правило осуждает тех, кто гнушается браком, мясом, или вином, ибо ни в чем, что создано Богом, нет зла. Клевещущий же на творение Божие простирает хулу и на Сотворившего (правило 51). 14-е правило Гангрского собора предает анафеме жену, которая, гнушаясь браком, не хочет жить с мужем. А 9-е правило того же собора – вообще всех, кто удаляется от брака, гнушаясь им".

На няправільнай пасылцы будуецца большая частка кнігі. Наўмысна зроблена гэта ці па няведанні, ніхто ўжо не скажа. Але ўсе высновы, зробленыя аўтарам, будуюцца на няслушным фундаменце.

Стары Запавет, Новы Запавет, эратычныя культы Усходу, яшчэ і згадка мусульманства пару разоў - з гэтай кашы цяжка стварыць нешта ядомае. Агаворка ж "в подлинной Библии" адразу скіроўвае на скажэнне і перайначванне тэкстаў. Не магу зразумець: калі маеш сваю тэорыю шлюбу, сэксуальнасці і г. д. (любую тэорыю) - чаму так важна падбіць пад яе абавязкова Божую волю, уціснуць у рэлігію (ну, калі вельмі хочацца - стварай уласную ўрэшце, а не эксплуатуй існыя). Чаму абавязкова трэба прымірыць сваю тэорыю і хрысціянства?.. распаўсюдзіць сваю ідэю на ўсіх?.. Стары Запавет (з узнясеннем ідэі плоднасці) робіцца ўзорам у супрацьпастаўленні да Новаму Запавету (крок назад - рэ-валюцыя). І вось пра звод "правіла на правіла" напісана "чалавекалюбівы Талмуд"! Царква супрацьпастаўляецца Хрысту: царква ўзносіцца, Хрыстос жа робіцца ці не шкодным.

Відавочнае перабольшанне адной сферы, адной ідэі - што і вызначае, дарэчы, сектанцтва (бо "сектар" - не ўсё). Цалкам немагчыма перастрававаць думкі Розанава: "альтруізм, сяброўства - гэта садамія", "всякий талант - гермафродичен". Любы паварот чалавека ад полавага, сэксуальнага, пачуццёвага - гэта паводле Розанава садамізм, гермафрадычнасць, урнінгавасць.
За заўвагу пра "прастытуцыйны інстынкт жанчын" да аўтара хочацца прымяніць увесь набор прафесійнага інквізітара - сур'ёзна сцвярджаецца, быццам прастытуцыя - не сацыяльная праблема, а залішняя пачуццёвасць некаторых кабет, якія задаволеныя сваім становішчам!

Я так і не зразумела цвёрдую пазіцыю Розанава адносна большасці ягоных пастулатаў. Спачуванне людзям, схільным да асобаў свайго полу, - і адначасная крытыка манаства як садамійнага тыпу. Такім чынам "месяцовае" хрысціянства - гэта новы крок чалавецтва? станоўчы ці адмоўны? Незразумела, бо тэзіс "хай будуць і такія людзі" ўпарта спалучаецца з думкай "хрысціянства вядзе да гібелі чалавецтва праз бессяменнасць". Апраўданне людзей, якім "мала свайго сужэнца" - і ўласны цвёрды шлюб. Адначасовыя нападкі (як правіла, на хрысціянства) і ўнармальванне людзей асаблівых.

Непрадстаўнічыя гісторыі-прызнанні, узятыя з чужой сумнеўнай кніжкі. Ад відавочных адхіленняў (спроба сэксу з непаўнагадовымі або зусім малалетнімі - 5 гадоў, 12) да гісторыі жанчыны, якой проста хацелася займацца навукай (пытанні полу так і не прагучалі, не лічыць жа за іх яе прызнанне, што лазіць па дрэвах і кіраваць коньмі зручней у хлапчуковым адзенні). Пры згаданых наездах на хрысціянства чамусьці аўтар прызнае, што зварот да яго, рэлігійнасць дапамагаюць перамагчы паталагічныя (менавіта паталагічныя, а не ўсе ўвогуле) перажыванні.
Часта між радкоў гучыць апраўданне распуснага мужчынскага тыпу, які ведае, што жанчына жыць не можа, а толькі марыць пра сукупленне з любымі мужчынамі на іх першае запрашэнне.

Чалавек - асоба шматвымерная, шматсферная, сярод вымярэнняў, у якіх адначасова жыве кожны чалавек: фізічны бок, інтэлектуальны, сэксуальны, этычны. Развітыя яны па-рознаму, штосьці лепш развітое ад нараджэння (большая ці меншая пачуццёвасць, фізічная сіла, хуткасць мазгавых рэакцый), штосьці развіваецца больш ці менш на працягу жыцця. Галоўнае: чалавек найчасцей САМ выбірае, што яму развіваць! Хтосьці песціць і распешчвае сваю пачуццёвасць, хтосьці наадварот яе суцішвае; хтосьці качае цягліцы, а хтось - мазгі (што не выключае працы і над тым, і над тым). Фрэйд (які працаваў пераважна з адхіленнямі ад нормы) перабольшваў значэнне сферы падсвядомага. Розанаў - яўна перабольшыў уплыў полавай сферы.

У чорным агні рэвалюцыі гарыць старая Расія - і з ёй сам Розанаў
Вялікі гмах гісторыі добра відаць на адлегласці. Чалавек, які жыве на пераломе эпохі, надзвычайна рэдка можа ацаніць гэты пералом, слушна выказацца пра падзеі, што атачаюць яго: як у крывым люстэрку, малое захінае большае, лёсавырашальнае ж часам губляецца на фоне будняў. Лёгка судзіць час праз стагоддзе. Калі "вялікую рэвалюцыю" можна зноў назваць пераваротам (і, галоўнае, табе за гэта ЎЖО нічога не будзе), а капітальная перабудова грамадства відочна выглядае танным касметычным рамонтам.
Але парадаксальна тым больш цікавымі падаліся сведчанні відавочцы - адважнага ў выказванні думкі творцы... Падаліся цікавымі... Ненадоўга...

Не магу не прывесці цытату з прадмовы да "Чорнага агню". Колькі іроніі (сарказму?!) у заўвазе Бярдзяева.

"...в силу "женственной пассивности" и недостатка мужественного духа Розанов всегда преклоняется "перед фактом, силой и историей".

Сапраўднае УАХАХА рускага інтэлігента пасля чытання "Людзей месяцовага святла".

Цяпер да "Чорнага агню". Развагі пра манархію і рэспубліку, рабочых і рэвалюцыю, правакатара Азефа, рэфарматара Сталыпіна, розныя плыні рэвалюцыянераў (у якіх я слаба разбіраюся) напэўна будуць цікавымі вузкаму спецыялісту, маю ж увагу яны зрэдку абуджалі незвычайнымі пазачасавымі афарызмамі, яркімі думкамі, але пераважна закалыхвалі мозг і падаліся досыць нуднымі (акрамя хіба нататкі "Сегодня утром" пра былога міністра, які хоча даваць прыватныя ўрокі французскай мовы).
Парадаксальна (злоўжываю гэтым слоўцам, але яно для мяне ключавое ў разуменні Розанава), што побытавае захіляе і перажывае палітычнае. Дэталі будзёншчыны цікавейшыя, відавочнейшыя, больш маляўнічыя і ўяўляльныя, чым партыйныя трэнні і развагі.

Лепш пісаць пра тое, што закранула, праўда?
Спачатку абурылася на крытыку "цалкам далёкага ад жыцця" хрысціянства, якое не цікавіцца жыццём бедных, хворых. Але вельмі хутка ўспомніла, што хоць аўтар і кажа пра абстрактнае хрысціянства, матэрыял для аналізу ён атрымаў ад канкрэтнай рускай праваслаўнай царквы сінадальнага перыяду. І спрачацца не выпадае, бо самі навамучанікі 20 - 30-х гадоў прызнаваліся, што пакутуюць за ўласныя грахі, маючы на ўвазе грахі царквы: яе далёкасць ад народу, яе пыху і фармалізм. Калі ўспомніць, што атэістычная рэвалюцыя ў вялікай ступені была падрыхтаваная нядзейснасцю царквы, то застаецца толькі моўчкі прымаць крытыку Розанава і думаць, наколькі змянілася абстаноўка і наколькі напоўненасць хрысціянст��а сёння адпавядае яго імені, яго "задумцы".
Вось - пра бяздзейснае, фармальнае, безміласэрнае "хрысціянства", якое пераважала (і часта пераважае сёння) у гарадскім залачоным праваслаўі:
Христианство все "охорашивало". Не целя ран, оно к ним привязало прекрасные слова, возвышенные поучения, поэтические сравнения. Только.
Маці Тэрэзе было што сказаць на гэта, як і Жану Ванье, і многім іншым, незалежна ад канфесіі, хрысціянам дзеяння, хрысціянам бедных. Але Розанаў пісаў не пра іх, а пра тое, што бачыў вакол. Ён не мог іх ведаць.
А вось наконт рэвалюцыі:

"...одною из подспудных причин и переворота было это преображение духовенством Христа из тонкого в толстого и из неимущего в богатого и везде председательствующего".

Разумею, чаму Розанаў стаў такі папулярны на пачатку 90-х, калі постсавецкі свет перажыў адначасна духоўную, палітычную, інтэлектуальную і сэксуальную рэвалюцыі. Тая самая жарсць да эзатэрыкі (таемнага, арыгінальнага, нетрадыцыйнага, усёдазволенага), тыя самыя воклічы за манархію, за свабоду думкі, за сэксуальную свабоду. Свабоду жыць як хочацца без абмежаванняў - без высілкаў працы над сабой, без духоўнай гігіены. На такую свабоду як разбурэнне здольныя многія, на свабоду розанаўскую - свабоду ДУМАННЯ, пераасэнсавання, творчага збудавання новага... здольны толькі Розанаў?..
Profile Image for ga-young.
51 reviews4 followers
November 5, 2023
das kapitel mit der seele der sonne und der entelechie der raupe war super
Profile Image for Ilya Klyuchnikov.
35 reviews10 followers
April 7, 2018
«Два ангела сидят у меня на плечах: ангел смеха и ангел слез. И их вечное пререкание – моя жизнь.»
Profile Image for Alen Lee.
73 reviews1 follower
May 22, 2025
всегда в истории есть кто-то, кто поймет вас.
Profile Image for Lily Wang.
Author 3 books49 followers
Read
February 18, 2026
Gillerbach’s introduction is very entertaining
Profile Image for Alisu'.
334 reviews55 followers
April 21, 2014
“Fericirea constă în efort” - spune tinereţea.
“Fericirea constă în linişte” - spune moartea.

“Voi birui totul” - spune tinereţea.
“Da, însă totul se va termina” - spune moartea.
Profile Image for Ann.
140 reviews26 followers
July 2, 2019
Scherpzinnig Russisch proza uit 1912 vol verbeelding, filosofie en psychologische diepgang. Zeldzaam kleinoodje.
Displaying 1 - 14 of 14 reviews