Jump to ratings and reviews
Rate this book

Блуканец

Rate this book
“Блуканец” — перадсьмяротныя (2001–2004 гг.) мэмуары паэта, перакладчыка і грамадзкага дзеяча Карласа Шэрмана (1934–2005), падсумаваньне 12-гадовага досьведу працы на пасадзе віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭНа (1989 — 2001). Пабудаваная як дзённік камандзіровак аўтара па сьвеце, кніга ў той жа час адлюстроўвае ўвесь жыцьцёвы шлях Шэрмана, праз эпохі і кантынэнты. Усходняя Эўропа і Лацінская Амэрыка — геаграфічныя полюсы аповеду. Асабістае ў кнізе шчыльна пераплеценае з грамадзкім, «маркесаўская» манера пісьма спалучаецца з назіраньнямі над сучаснымі Шэрману сацыяльна-палітычнымі падзеямі Беларусі.

276 pages, Paperback

Published January 1, 2020

Loading...
Loading...

About the author

Карлас Шэрман (25 кастрычніка 1934, Мантэвідэа, Уругвай — 4 сакавіка 2005) — беларуска-іспанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага — выхадца з Заходняй Беларусі габрэйскага паходжання і маці — карэннай жыхаркі Лацінскай Амерыкі. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна па спецыяльнасці філалогія. Працаваў у аргенцінскіх газетах. У 1956 годзе прыехаў на Беларусь. У 1964—1980 гг. — загадчык рэдакцыйна-выдавецкага сектара Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР.

У 1989–2001 гг. Карлас Шэрман быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру, стаўшы фактычна адным зь яго заснавальнікаў.
Член Саюза Пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1979.

Карлас Шэрман — аўтар гішпанскамоўных паэмаў «Дождж у Каралішчавічах» і «Накірункі сьвету» (абедзьве паэмы на беларускую пераклаў Рыгор Барадулін) ды зборніка вершаў «Сны» (пераклад на беларускую Рыгора Барадуліна і Васіля Сёмухі), беларускамоўнай кнігі крытыкі і эсэ «Таямніцы почырку» (1995).

У 1981 годзе Карлас Шэрман апублікаваў беларускі пераклад невялікай аповесці Маркеса «Неверагодная і смутная гісторыя пра наіўную Эрэндзіру і яе бессардэчную бабулю». Пазней ён жа пераклаў раман «Каханне падчас халеры», які выйшаў цалкам толькі ў 2017 г., пасля смерці аўтара і перакладчыка.

У 1970-я гады К. Шэрман задумаў беларускі пераклад «Восені патрыярха» і звярнуўся да выдавецтва «Мастацкая літаратура». У выдавецтве, забаяўшыся магчымай рэакцыі цэнтральных савецкіх улад, бо рускага перакладу рамана яшчэ не было, не рызыкнулі згадзіцца, а прапанавалі К. Шэрману зрабіць рускі пераклад. Рускі пераклад «Восені патрыярха» зроблены К. Шэрманам разам з В. Тарасам апублікаваны ў беларускім літаратурным часопісе «Нёман» у 1970-я гады, што было падзеяй усесаюзнага маштабу. Невялікі фрагмент гэтага рамана пераклала на беларускую мову Дзіна Бабрыцкая (апублікаваны ў хрэстаматыі «Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе», 1999). На беларускую «Восень патрыярха» пераклаў Сяргей Шупа ў 2021 годзе.

Карлас Шэрман склаў зборнікі беларускіх перакладаў выбранай лірыкі Фэдэрыка Гарсія Лёркі, Пабла Нэруды, Нікаляса Гільена, Габрыелі Містраль, а таксама анталёгію кубінскай паэзіі.

Дзякуючы Шэрману па-гішпанску загучалі беларускія аўтары Янка Купала, Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў.

Працуючы ў Беларускім ПЭН-цэнтры, Карлас Шэрман быў рухавіком распрацоўкі Ўсеагульнай дэкларацыі моўных правоў, якая прыраўноўвае моўныя правы народаў да ўсіх іншых фундамэнтальных правоў.

У ягоны гонар названа Прэмія імя Карласа Шэрмана — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Заснаваная ў 2016 годзе. Уручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
0 (0%)
4 stars
3 (100%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
No one has reviewed this book yet.