Jump to ratings and reviews
Rate this book

Оглашенные. Четвертое измерение

Rate this book
Russian Book. AST, M. 416. 2013. Hardcover.

416 pages, Hardcover

First published January 1, 2004

1 person is currently reading
17 people want to read

About the author

Андре́й Гео́ргиевич Би́тов (27 мая 1937, Ленинград — 3 декабря 2018, Москва) — русский писатель, поэт, сценарист, педагог. Один из основателей постмодернизма в русской литературе. Почётный член Российской академии художеств. Член Союза писателей СССР.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
5 (23%)
4 stars
4 (19%)
3 stars
3 (14%)
2 stars
7 (33%)
1 star
2 (9%)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
Profile Image for Krys.
164 reviews
April 6, 2026
Тэкст як кіслы мурашыны сок - вынік працы эндакрыннай інтэлектуальнай сістэмы

Посмотреть под ноги, а затем в небо – вот первый научный метод.

Не, гэта яшчэ не постмадэрнізм - інтэлігенцкая (можна блытаць з інтэлектуальнай) (пост)савецкая эсэістычная проза (найлепшы вобраз у самога Бітава - гальштук і набедраная павязка). Страваванне фактаў мазгавым сокам і выдзяленне думак, сакрэтызацыя сваімі залозамі атрыманай ад знешняй свету хіміі - гэта эсэ. Хімія думкі = пастаноўка пытання. Гэта не так і многа - пытанне. Гэта - увесь чалавек. Пытальнік Бога.
Пры чым тут Бог?..

На пачатку быў эпіграф. "Два чалавекі ўвайшлі храм..." І гэта не толькі аўтар і хтосьці другі (чытач?). ПП. ДД. Гэта сам аўтар, раздвоены, мытар і фарысей адначасова, вечны агалосны, які, прагнучы стаць роўным Творцу, безразважна рве з аднаго і таго самага дрэва ўперамешку плады дабра і зла.

Агалосныя - тыя, хто паверыў, але яшчэ не зведаў. Працэс аглашэння (катэхеза) і ёсць - пастаноўка пытанняў. Катэхізіс - гэта дыялагічны тэкст, які складаецца з адказаў і пытанняў. Аднак аўтар прызнаецца, што ён вечны агалосны - ён толькі пытаецца, не чуе (не хоча, не ўмее чуць) адказаў. Чалавек-пытальнік. Чалавек-крык. Крычыць, як аглашоны. Бо ўсведамляе сябе - пражывае сябе, востра адчувае жыццё. Як птушка, якая жыве на мяжы - у гарачцы - так мусіць жыць чалавечы мозг, спасцігаючы свет, у заўсёдным высільванні.
Гэтым і прывабіў Бітаў напачатку - гарачкай думкі, высільваннем пытання, нязношанай (дзіцячай?) цікаўнасцю і любоўю да свету.

Тэкст як мёд - часткова перастрававаны сусветны нектар

Пирамида – это кто в какой последовательности друг друга ест. Не увидеть такое сооружение можно, разве что взобравшись на самую вершину его…

Калі ўжо чалавек карыстаецца "шэрым рэчывам" па прызначэнні, то насамрэч неістотна, што трапіць у сілкі мазгавых звілінаў. Напачатку Бітаву трапіліся птушкі (а маглі - мурашкі, а маглі - коткі... прынамсі пра ката, амаль Шродзінгера, мы яшчэ пачуем душараздзіральную гісторыю). Птушкі робяцца той кропкай, з якой выходзіць вектар думкі пісьменніка. Думкі пра свет, пра эвалюцыі і экалогію, пра чалавека ў свеце, і свет у чалавеку, і свет без чалавека, і свет насуперак чалавеку, і свет дзякуючы чалавеку. "Што мы бачым: прадметы ці словы, якія называюць іх?"

Экафіласофія і хомаэкалогія. Парадокс залежнасці ад прыроды і ўлады над ёй: "человек перепутал постижение с обладанием". Чалавек як "лішні элемент у пейзажы". Бо самазвана захоплівае ролю героя пейзажу, а павінен быць - гледачом, дзеля якога пейзаж і быў намаляваны. Чалавек як "лічынка часу" - пазачасавае стварэнне, ад якога збоіць механізм сусвету. Упячатаны ў гэты свет праз грэхападзенне як муха ў бурштын. Але і ў экалогіі, і ў філасофіі (пост)савецкі чалавек - яшчэ толькі агалосны, не поўны член. Дылетант, які, аднак, імкнецца павысіць статус.

Сустракаюцца тры кіты (гучыць як пачатак показкі) з прынцыпова розных вымярэнняў - сістэм спазнання свету: навука, мастацтва і тэалогія. На іх спінах несупярэчлівы кантынент веды - што ёсць чалавек у гэтым свеце. Неэстэтычны вытыркальны нос, усёзабойчая вершаліна харчовай піраміды - ці вобраз Бязвобразнага, выява Невыяўляльнага Творцы?.. Што можа быць больш прыземленым і матэрыяльным, чым харчовы ланцуг (навука = цела)? Цялесны чалавек задуманы, як вобраз Пазасветнага (тэалогія = дух) і выяўляе гэтую магчымасць праз уласную творчасць (мастацтва = душа), так прыпадабняецца да Творцы.

Тэкст як потааддзяленне

- Вы хотите сказать, что он не жив??
- Я не хочу сказать, что он не мертв.

Трэба прызнаць, тэкстура, сатканая Бітавым, не набывае акрэсленай формы. Расплаўленая эсэістыка кіпіць і вірыцца, але не застывае раманам.
Пачварная нераманная кампазіцыя. Пачварная не толькі дзякуючы згаданым міфічным кітам, што пялюхаюцца ў бессюжэтным акіяне рэфлексіі. Аказваецца (о, як няёмка!), гэты твор - кітайская зверыяда, 12-гадовы гараскапічны звярынец. Форма надта змушаная, прыцягнутая за вушы, крылы, лапы і хвасты, ды не падтрыманая, не ўраўнаважаная зместам. Крывабокая несіметрычная хімера.

Птушыная філасофія змяняецца ўгарна-бутэлечнай, "падарожжа" бессэнсоўным саўковым бадзяннем ад нагоды да нагоды выпіць. Дзіўныя героі, несумненна цікавыя самі па сабе, але чужыя пасля філасофскага зачыну: арнітолагі, мастакі, злачынцы, кіношнікі... малпы... Абсурд побыту, ажылыя, каб неўзабаве сканаць, гараскапічныя жывёлы, іранічны нацыяналізм, бездакорнае маўленне ўнутранага маналогу, адвернуты да сцяны ў падсобцы абраз (трапны вобраз Бітавага тэксту) - перлы, густа рассыпаныя ў свінарніку.

Але, хімерычны тэкст не ў найлепшай форме, гэта зразумела з паловы, ён хворы: слязіцца, сцякае потам і слінькамі. Пэўна, не трэба было зводзіць разначасавыя навэлы ў адзін раман - раману няма, ёсць выдатныя асобныя эсэ. Тэкст выдзяляе мёд, мурашыны сок і пот адначасова. Гармоны, ферменты, ідэі... як пазбавіць мыслярства фізіялогіі?.. Ці можа вяршыня харчовай піраміды клапаціцца пра свае грані і ўзножжа?.. Якім можа быць АДКАЗ, калі ПЫТАННЕ - сам чалавек?..
Profile Image for Trounin.
2,109 reviews47 followers
December 27, 2018
Рассказ обо всём, чтобы обо всём рассказать, ибо оглашенные те, кто без умолку говорит, не до конца доверяя истине. Есть ли Бог? А если есть, то творец он сущего или подобен художнику, раскрасившему холст и предоставив право жить творению собственной жизнью? А существовал ли витязь в тигровой шкуре, описанный грузинским поэтом-сказителем Шотой Руставели? Скелет такового в действительности был найден, пусть и возрастом в шесть тысяч лет, зато укутанным в звериную шерсть. Это лишняя смысловая нагрузка! Основное внимание Битов уделил страстям по орнитологии. Вкусны ли чайки? Они отвратительны. Иной читатель в схожей манере спросит себя: удобоварима ли проза Андрея Битова? И ответит в схожем духе: она…

(c) Trounin
Profile Image for Dimitrii Ivanov.
627 reviews18 followers
May 29, 2022
Постепенно усложняющийся роман о финале империи и о борьбе автора с текстом.
Displaying 1 - 3 of 3 reviews