Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» — глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920—1930-я гады. Раман «Людзі на балоце», які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор «лірычным раманам». Не прачытаўшы «Людзей на балоце», сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у Хойніках уладкаваўся на працу ў Хойніцкі райкам камсамолу. У наступным годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Зь першага курсу быў прызваны ў Савецкае войска. Улетку 1940 году ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай Букавіны. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 20 чэрвеня 1942 году пад Растовам быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў Тбілісі. Пасьля жыў у Бугуруслане (Арэнбурская вобласьць, Расея). З 1943 году на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у 1945 годзе ўжо ў Менску, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у саюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса „Полымя“, у апараце ЦК КПБ. У 1966 годзе Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў БССР, у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з 1967 да 1976 году дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.
У 1939 годзе дэбютаваў у літаратуры вершам „Радзіме“ (газэта „Чырвоная зьмена“). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў 1943 годзе ў газэце „Бугурусланская праўда“. Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў „У завіруху“ (1946), „Гарачы жнівень“ (1948), „Заўсёды наперадзе“ (нарыс, 1948), „Блізкае і далёкае“ (1954), „У гарах дажджы“ (1957), „Што ён за чалавек“ (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961), „Жыцьцёвыя клопаты“ (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), „Белыя вішні і яблыні“ (1976), „Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак“ (1977). Аўтар рамана „Мінскі напрамак“ (1952, дапрацаванае выданьне ў 1974), цыкла раманаў „Палеская хроніка“ — „Людзі на балоце“ (1962), „Подых навальніцы“ (1966) і „Завеі, сьнежань“ (1978). У 1969—1971 выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979—1985 — у 10 тамах.
Напісаў п’есы „Пакуль вы маладыя“ (1956, асобнае выданьне ў 1958, пастаўлена ў 1957), „Дні нашага нараджэньня“ (апублікавана й пастаўлена ў 1958), аднаактоўку „Хто прыйшоў уночы“ (1959, асобнае выданьне ў 1966). Па раманах „Людзі на балоце“ і „Подых навальніцы“ Беларускім тэлебачаньнем створаны ў 1966 г. спэктакль. тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь „Людзі на балоце“, Гомельскім абласным тэатрам — „Подых навальніцы“ (1977), у 1989 г. — „Страсьці эпохі“ (паводле рамана „Завеі, сьнежань“).
Certainly enjoyed rereading one my favourite books from required school readings. It was a bit challenging to read in Belarusian after all these years. But I am super glad that I could still appreciate the flow of the language and the simple beauty of Belarusian prose. Off to sourcing the two remaining books of this trilogy! :)
я просто всем сердце люблю эту книгу… это, буквально, мой хир ми аут на протяжении всей истории не было и страницы, когда бы я не сочувствовала героям, такие сложные и грустные моменты😭 ну и слова миканора в конце 💔
Роман затрагивает ту же тему, что и "Поднятая целина" Шолохова, или "Вечный зов" Иванова. Но в отличие от последних, коллективизация и соц.реализм не становятся венцом эпопеи. В книге читатель (я) проживает вместе с героями сложные, порой мучительные жизни, наблюдает, как непросто было жить и выживать в те времена.
Эта книга мне очень понравилась, хотя обычно книги на такую тему мне напоминают уроки литературы в школе, а она мне там не нравилась. Но эта книга какая-то другая. Я прониклась очень глубокими чувствами к персонажам, они как будто родные, знакомые. Какие-то мои любимые, какие-то очень раздражают. ОЧЕНЬ. Раздражают. Герои соверши поступки; какие-то я считаю правильными, какие-то раздражают своей тупостью. Очень хорошие описание природы, пейзажа, домов. Не противные и длинные, а хорошие, яркие, что ощущения, будто видишь все это на странице книги, как на фотографии..Очень интересно мне было читать про жизнь этих людей, как они пытаются изменится, как узнают новое, что меняет их жизнь. Я ОЧЕНЬ рекомендую эту книгу. На некоторых страницах, я готова была выкинуть свой kindle и топтать его, потом я чуть не плакала из-за происшествий с некоторыми персонажами. (Кто понял, то понял).
Да. Я фанатка. Да. Я уже скачала вторую часть. Да.
Мне спадабалася чытаць гэту кнігу. Магчыма, таму што пра жыццё людзей, не пра штосьці абстрактнае, высокае, а пра тое, што турбуе ўсіх. Пра каханне і пра выбар, пра тое, што паесць, і як абаранмць сябе, пра ўладу і народ.
Як і многім, мне спадабалася чытаць пра трохкутнік Васіль-Ганна-Яўхім. З нейкім невыказным жалем і сумам чытала я пра вяселле Ганны. Мне было сумна сачыць за зменамі ў Ганне. Як жвавая, рухавая, языкастая, поўная жыцця яна гасла на вачах, камянела і глядзела на ўсё мёрцвым позіркам, нібы за ўсім сачыла здалёк, збоку. Як яе і бацьку акутвалі жальба, сум і прадчуванне чагосьці нядобрага. І я вось думала, а як бы сябе адчувала я. Гэтак ж сама? Не ведаю, як складзецца гісторыя далей, але па тых падказках, што пакінуў аўтар у кнізе, дабра чакаць не прыходзіцца.
Яўхім мне адразу не спадабаўся. Не люблю ганарыстых і фанабэрыстых людзей. Не люблю, калі адныя адчуваюць сябе вышэй за іншых, калі іх злосныч ўчынкі застаюцца непакаранымі. Адразу адчула, што з гнільцою ён. І не памылілася. Паглядзім, як яго гісторыя складзецца далей.
Васіль мне падаўся тыповым беларусам. Ціхі, маўклівы, які мала калі скажа што супраць. Але ж калі дапячэ, то ён выбухне. Шкада, што не разумеў, якое багацце было побач з ім, што паддаўся чуткам і плёткам і страціў, не змагаўся. Мне хочацца верыць, што мы пабачым яго далейшае развіццё і сталенне як чалавека.
Мне было вельмі шкада Хадоську, і як з ёй абышоўся Яўхім. Яе становішча - яшчэ адзін напамін пра тое, наколькі жанчыны ў нашым грамадстве не маюць ні голаса, ні магчымасці абараніць сябе. Як яны вымушаны рызыкаваць сваім жыццём і здароўем, абы толькі не выклікаць на сябе асуджэнне і ганьбу на ўсю сям’ю. Я спадзяюся, што ў Хадоські ўсё складзецца. Не хочацца пакідаць яе гісторыю такой нескончанай.
І жадаю скончыць падзякай аўтару за апісанне Палесся, адлюстраванне мясцовай гаворкі, апавяданне пра традыцыі і звычаі, святы і лад жыцця. Гэта была сапраўдная асалода чытаць гэты твор. Чакаю, што будзе далей.
Увогуле не ведаю, чаму з усіх кніг выбрала менавіта яе. Вельмі хацелася пачытаць нешта мастацкае. Спачатку, калі убачыла, што будзе шмат пра савецкае, хацелася адкласці. Але вырашыла даць кнізе другі шанец і ўцягнулася!
Вельмі трагічная гісторыя чатырохкутніка каханьня і увогуле апісаньне цяжкага сельскага жыцьця. Вельмі цікава было чытаць менавіта з-за мовы і падрабязнасцяў жыцця на Палессі, на балоце. З любоў'ю успаміналася мая вёска дзяцінства.
Таксама лічу, што на прыкладзе Васіля аўтар вельмі глубока апісаў характар беларусаў як нацыі. Карацей, я вельмі задаволеная, што прачытала і перажыла з героямі іх цяжкае жыцьцё.
Цікавы раман з пункту гледжання этнаграфіі. Амаль усе героі добра прапрацаваныя, жывыя — за выключэннем Глушака-бацькі. Ён паказаны проста як дрэнны, бо багаты, бо «кулак». У кнізе, на жаль, выразны прапагандысцкі тон. У савецкія часы, магчыма, і было складана пісаць інакш — але што з гэтага сённяшняму чытачу? Антыкулацкі пасыл сапраўды займае значную частку рамана.
Акрамя таго, у творы заўважна састарэлая сістэма каштоўнасцей, асабліва што да сямейных адносін. Зноў жа — зразумела, якія часы апісвае аўтар, але, калі шчыра, апроч этнаграфічнай цікавасці, я ў гэтым рамане для сябе нічога не знайшоў.
Думаю, што нават са школьнай праграммы гэты раман можна спакойна прыбраць.
Не понимаю почему все пишут про тяжкую жизнь беларуского народа, потому что я тут увидела только ужасы женской участи. А мужики либо полные уроды, либо надменные, либо бесхребетные мямли. Тяжко живется женщинам.