What do you think?
Rate this book


351 pages, Hardcover
Яму здаецца, што перад ім вольна раскрылася шырокае бязмежнае поле. Гэта - жыццё. І ў гэтым полі-жыцці пераблытанай сеткай віюцца сцежкі-дарожкі. Іх многа бязмерна, яны перасякаюць, пераганяюць адна адну і неяк паспешна, уцякаючы, губляюцца ўдалечы, быццам хочуць забавіць туды, заманіць…
-Слухай, Васіль. Калі ў тым доме, які ўвесь дыміцца, гатовы ў кожную хвіліну вялікім магутным агнём, які ўжо загараецца, які ўжо смагла ліжуць языкі полымя, калі ў гэтым доме хадзіць са шмоткай і заціраць асобныя дробныя іскрачкі, - ці будзе гэта разумна, га?.. Ці будзе ў гэтым сэнс які-небудзь?.. Дык вось, Васіль, усё гэта - іскрачкі. А сапраўдны агонь яшчэ будзе, ён выбухне разам, і гэтыя іскрачкі растануць у ім, увальюцца ў яго. Ён ідзе, гэты агонь, набліжаецца. Гэты агонь будзе страшны - у ім будуць і стогны, і кроў, у ім будзе чорная смерць, у ім будзе вялікае руйнаванне. Ён таму і будзе жыватворчы, гэты агонь, што скалане ўсё магутным ударам свайго зніштажэння, разбудзіць свежыя сокі зямлі, дасць балючы, але патрэбны штуршок застыгламу ў аледзянелых формах жыццю… Пажар набліжаецца… Ха-ха!.. Пажар будзе не такі, які ты бачыў сёння, гэта толькі прэлюдыя, толькі падрыхтоўка… Ужо відаць зарыва, ружавее на ўкрытым чорнымі хмарамі небе. Жыццё, Васілёк, развінаецца, жыццё будзе цікавае, дзіўна-прыгожае…. будзе агонь, а з агню родзіцца новае, нябачнае…
-Гэта - не горад, а балота нейкае. Усё жыхарства моліцца на Карнілава… герой, прыйшоў ратаваць парадак, спакой… Хай прападзе ўсё чыста, хай заўтра жраць не будзе чаго, абы толькі ціха, спакойна, абы не ўзбаўтнулася балота… Нічога, яшчэ ўзбаўтаецца не гэтак, пачакайце, мае даражэнькія!..
Усё - выпадак. Жыццё - гэта перасячэнне, скрыжаванне выпадкаў, свет увесь - таксама выпадак.
-Дык, значыць, па-твойму, трэба зусім адысці ад жыцця, глядзець на яго збоку, здалёку?..
Славін нібы спалохаўся яго безнадзейнай няёмкасці.
-Што ты? Нашто адыходзіць? Псіхіку трэба трэніраваць. Ты будзь у самай гушчы жыцця, працуй, змагайся, усё што хочаш. Толькі глядзець умей правільна. І на сябе таксама, не толькі на тое, што навокал. Ну вось… прыклад табе. Мяне неяк былі арыштаваліі (за што - не ведаю), я сядзеў два дні ў халоднай. Дык я настроіў так сябе, што быў страшэнна рад і задаволен. Пры ўсёй невыгодзе гэтае седні (мне амаль што не давалі есці) я адчуваў сябе добра, бо знайшоў “залатую адлегласць” і глядзеў на ўсё гэта, як на прыгожую рамантычную прыгоду.