Jump to ratings and reviews
Rate this book

Прачынаюся ў Сібуі

Rate this book
Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу дадому, дваццацічатырохгадовая Яна ў Празе вывучае япаністыку, шчыруе, каб атрымаць стыпендыю ў Токіа, і разам са старэйшым таварышам па вучобе ламае галаву над перакладам японскага апавядання. Лёс ягонага аўтара, напаўзабытага пісьменніка Кавасіты, будзе мець уплыў на падзеі значна большы, чым маглі б чакаць абедзве Яны...

Напісаны чытэльна, свежай размоўнай мовай раман чэшскай япаністкі Анны Цымы — гэта гісторыя пра пошук дарогі да культуры, непадобнай да тваёй уласнай, пра неадназначнасць рэальнага свету і пра аблуднасць мары, якая здзяйсняецца.

364 pages, Hardcover

Published January 1, 2021

2 people are currently reading
16 people want to read

About the author

Анна Цыма

1 book1 follower

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
19 (55%)
4 stars
10 (29%)
3 stars
4 (11%)
2 stars
1 (2%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 5 of 5 reviews
Profile Image for Polina Zenevich.
46 reviews1 follower
January 29, 2025
Проста цудоўная кніга, цудоўны пераклад. Атрымала сапраўднае задавальненне, гэты лёгкі містычны рэалізм у самае сэрца. Пад канец наогул прыйшлося забыцца пра сон - ну немагчыма спаць не зразумеўшы, знойдуць спадчыну Кавасіты ці не!
Можа, мне так спадабалася, таму што я сама мроіла Японіяй быўшы падлеткам (і гэтая захопленасць засталася да гэтага часу), і гісторыя Яны японісткі гэта быццам бы "а калі б я абрала гэтую дарогу, што было б....". Можа, мне так спадабалася проста таму, што кніга класная. Складана падзяліць аб'ектыўнае і суб'ектыўнае, але раіць кнігу відавочна жадаецца і можацца.
Дзякуй выдавецтву да Янушкевіча і Сяргея (перакладчыка) за такі падарунак, яшчэ і на роднай мове.
Profile Image for legolasik.
111 reviews2 followers
October 7, 2023
Кніжка супер, асабліва захапляльная, калі пераходзіш ад уводнай біяграфічнай часткі да дэтэктыўнай. Напісана сучаснай мовай, але не занадта проста. Вельмі спадабалася паралельная структура: было цікава распутваць падабенствы паміж галоўнымі героямі - Янай (пісьменніцай, якая вывучае Японію), Кавасітай (японскім пісьменнікам) і самой аўтаркай, а таксама заўважаць, як і дзе адбіваюцца тэма страчанага таты, тэма мары і жадання настолькі моцнага, што душа чалавека можа расшчапіцца. Гісторыя Кавасіты ўвогуле спадабалася найлепш.

Пераклад чытаецца добра.
257 reviews
October 2, 2023
Цудоўнае чытво. Баланс гумару і філасофіі, рэалізму і містыкі, Чэхіі і Японіі. Як быцам чытаеш твор японскага аўтара, які напісаў кнігу мэтанакіравана для еўрапейскага масавага чытача. Няма кардонных персанажаў. І Прага, і Токіа паказалі, у тым ліку, і не самыя прыемныя свае бакі, ад чаго падаліся яшчэ больш прывабнымі. Шмат узгадак японскіх літаратурных дзеячаў і іх твораў. Пераклад на беларускую чытаецца лёгка.
132 reviews
August 7, 2024
Лёгкае і займальнае чытанне. Спадабалася тое, як адлюстроуваецца захапляльная праца даследчыкау культуры і гісторыі іншых краін (у гэтым выпадку япаністау). Таксама было цікава, як увесь час апавяданне пераключалася паміж Чэхіяй і Японіяй, рэальнасцю і думкай, падзеямі галоунага рамана і рамана, які перакладае гераіня.
Profile Image for Daria Udachina.
11 reviews
November 25, 2024
it was truly an unparalleled reading experience. read the book in one day, couldn't put it down.
great writing style, very simple, like talking to a girlfriend. unexpected plot twists, characters you feel for and want to believe.
Displaying 1 - 5 of 5 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.