У кнігу вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыстаУладзіміра Някляева ўвайшлі вершы і паэмы з яго папярэдніх паэтычных зборнікаў: “Адкрыццё”, “Наскрозь”, “Прошча”, “Так”, а таксама новыя творы, створаныя ў апошнія гады. Паэзія У. Някляева адметна псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу.