Навукова-фантастычныя апавяданні. Міжпланетныя пералёты, жыццё на Марсе, крымінал… У аснове кнігі не толькі загадка, таямніца, але і той, каму (ці не адзінаму) пад сілу яе разгадаць. У XXII стагоддзі змяніліся ўмовы жыцця, тэхналагічны прагрэс праглынуў чалавецтва без астатку, злачынствы не зніклі, ды, на шчасце, з’явіўся пераемнік спадара Холмса — інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.
Калі я першы раз убачыў у краме гэтую кнігу, адразу падумаў, што яна мне патрэбная, бо гэта, напэўна, будзе мая першая беларуская навукова-фантастычная кніга. Як жа ж цудоўна, што і ў нас будзе свой НФ. Але ж, але ж... "Расследаванні інспектара Сарвы" - гэта перш за ўсё дэтэктыў. Зборнік дэтэктыўных кароткіх апавяданняў. Інспектар Сарва лятае па космасе, наведвае розные навуковыя лабараторыі і селішчы, дзе адбылося якое-небудзь незразумелае забойства. Мноства апавяданняў падобныя па сюжэце. Сарва вылазіць з усюдыхода, яго сустракае начальнік лабараторыі і расказвае, што здарылся. Напрыклад, 5 навукоўцаў знойзденыя мёртвымі. Ні з кім не сварыліся, нічога дрэннага не рабілі, з усімі сябравалі. Як можна было прынесці бомбу ў лабараторыю? Ніяк, ўсё б знайшлі. Карацей кажучы, проста цуд. Потым Сарва паходзіць, папытае людзей (90%, што забойца будзе першы ці другі чалавек, якога Сарва сустрэне) і праз 10 старонак скажа, што ведае, хто ўсіх забіў. Забойца хутчэй за ўсё дастане пісталет, але на Сарве бронежылет. Тады Сарва раскажа забойцы, як ён здагадаўся, а забойца заплача, прызнаецца ва ўсім і працягне рукі для кайданкоў. І адразу ж Сарва ляціць на новую планету ці спутнік, каб расследаваць новае злачынства. Я не люблю дэтэктывы. Не тое каб наогул не люблю, але нічога да іх не цягне. Пачытаць магу, але хутчэй за ўсё асалоды не атрымаю. Мяне у гэтай кнізе больш за ўсё расшчаравала, што НФ тут няма. Гэта проста сэцінг такі - космас і розныя лабараторыя, дзе працуюць і паміраюць фізікі, хімікі, геолагі, ядзершчыкі, ну і раз завіталі на камічных анархістаў (якія насамрэч камуністы). Амаль усе забойствы рабіліся складана, з выкарыстаннем хімічна-фізічных з'яў і законаў. Калі вы, як і я, не хімік, зразумець, што там з чым увайшло ў рэакцыю, будзе цяжка. Калі чытаеш навукова-фанастастычныя кнігі, то там заўсёды ёсць нейкія навуковыя байкі, якія на практыцы не працуюць, а вось у кнізе яны яшчэ як працуюць. І табе аўтар расказвае, чаму, напрыклад, на небе 2 сонцы, адно з якіх халоднае, а другое гарачае. Ці як можа планета знікнуць, і апынуцца у другой сістэме. Тут такога няма - усе навуковыя з'явы рэальныя (ну, я спадзяюся на гэта, бо яшчэ раз скажу, што я больш лінгвіст=)). Спачатку было цікава, а потым пачало прыядацца. Усё нейкае аднолькавае. Сарва - проста нейкі балванчык, пра якога ты нічога не ведаеш. Ні як ён выглядае, ні чым цікавіцца, нічога на яго асабістае жыццё. Проста эрудзіраваны дэтэктыў, які ўсё ведае і ўсё можа. Хочацца чытаць і каб яшчэ нешта чапляла, а тут забаўляльнае чытво. Напэўна, я шмат чаго хацей завочна ад кнігі, мой касяк. 6/10.