"...Бедныя, бедныя людзі!
Як каласы, як травы пад сярпом тваім, грубая сіла. Ну што ж, калі твая "неабходнасць" не можа даць ім палёгкі, і волі, і шчасця - тым лепей. Тады па сваёй "неабходнасці" яны стануць каласамі пад сярпом волі, радзімы, паўстання, бітвы, каласамі, якія памруць, магчыма, але памруць, каб вырасла новая рунь. Гэта будзе скора. Нядоўга чакаць."
Кніга, якую варта прачытаць кожнаму беларусу.
Каб даведацца, як іншыя да цябе адчувалі тое ж, што й ты, у дачыненні да сваёй зямлі, якая была і ёсць даражэй за ўсе. Як жадалі волі, без якой зацкаваны народ далей ўжо ня мог.
Кніга пра тое, як беларусы імкнуліся ня быць "Усходнімі крэсамі" альбо "Северо-западным краем", а быць сабою, са сваімі звычаямі, верай, "мужыцкай" мовай, якая нясе ў сябе ўсе тое, што дорага людзям на гэтай няшчаснай зямлі.
Пад час чытання ўвесь час разумееш, што натхняла людзей на барацьбу, і за што яны змагаліся, бо адчуваеш тое ж самае, тую ж павагу і пяшчоту да роднага края.
Мой першы водгук і першая цвёрдая 5 кнізе - шчыры дзякуй, Уладзімір Караткевіч.