Jump to ratings and reviews
Rate this book

Кароткая гiсторыя Беларусi для ўсiх

Rate this book
Аўтар - гісторык і літаратар.

Паўтары тысячы гадоў гісторыі краіны ўкладзеныя ў кароткі тэкст з прадстаўленнем найважнейшых падзей і працэсаў, цікавых і малавядомых фактаў беларускай гісторыі.

Больш з паўтары сотні ілюстрацый: карты, малюнкі, схемы, фотаздымкі.

114 pages, Paperback

Published January 1, 2022

1 person is currently reading
18 people want to read

About the author

Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. на Гарадзеншчыне ў вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

Падчас навучання ва ўніверсітэце (1976—1981 гг.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы — цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, — а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.

У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4–га калійнага завода ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будоўлю Байкала–Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. Пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага рэстаўрацыйна–праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры–пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу.

Навучанне ў аспірантуры (1981—1984 гг.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай (найлепшай з усіх!) прафесійнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам са многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеевым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV — XVII стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985—1987 гг.), потым у Беларускім рэстаўрацыйна–праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна–археалагічных даследаванняў, 1987—1990 гг.), у архітэктурна–рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991—1993 гг.), на пасадзе намесніка старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка–культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэта (1994—1995 гг.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кніг.

У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне пакінуў пасаду прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995—1998 гг.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 — травень 1997 г., кіраўнік — прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове XIII — пачатку XIV ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах” (манаграфія “Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага”). Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны старшынёй выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Ад 1998 г. рэдагаванне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.

Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
12 (85%)
4 stars
2 (14%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 4 of 4 reviews
Profile Image for Ярослава.
974 reviews940 followers
Read
June 17, 2022
А нормальна могла би бути невелика центрально-східна європейська держава Білорусь - з родзиночками типу чи не найраніших у Європі знайдених шахових фігурок, раннього розвитку книговидання, мультикультуралізму й релігійної терпимості в анамнезі, оцього всього. Натомість маємо те, що маємо - диктатуру, що з її території Росія атакує нас. І це чергова 1655654547-на за сьогодні причина ненавидіти Росію.
4 reviews
March 12, 2023
Добры фармат - шмат выяваў і фота, але сціснуць больш тысячы год гісторыі на менш чым сто старонак гэта ну зусім экспрэсам. Але лепш чым нічога. Такую кнігу можна і варта перачытваць раз на год-два каб не запамятаваць (асабліва для тых, хто не мае дачыненняў да беларускай гісторыі наўпрост).
Profile Image for Anna Chviedaruk.
164 reviews2 followers
June 9, 2022
Мне вельмі спадабалася! Ёмка, сцісла, вельмі зразумелая мова, не нудны прафесаркі стыль.
Profile Image for Alia.
50 reviews6 followers
December 5, 2023
Файны экспрэс курс па гісторыі Беларусі. Вядома, напісана сцісла, але гэта выдатная кропка для натхненьня, каб пры жаданьні шукаць больш падрабязныя рэсурсы інфармацыі.
Displaying 1 - 4 of 4 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.