Jump to ratings and reviews
Rate this book

Сымон-музыка

Rate this book
Сто гадоў таму Якуб Колас выдаў першы варыянт сваёй паэмы "Сымон-музыка". А пісаць пачаў яшчэ раней - у 1911 годзе. Паэма прабівала сабе шлях ва ўмовах царскага самадзяржаўя, а пасля і савецкай цэнзуры. Малодшы сын Якуба Коласа Міхаць Міцкевіч усё жыццё трымаў ў памяці непадцэнзурную версію твора, якая і стала асновай гэтай кнігі.
У супрацы з сям'ёй Коласа гісторык і літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык звёў дзве рэдакцыі паэмы ў адзін твор. Першую рэдакцыю давялося збіраць па выданнях розных гадоў, рукапісах класіка, газетных публікацыях. Інтэрактыўны спосаб падачы тэксту дазволіць кожнаму з вас адчуць сябе літаратуразнаўцам, які вывучае пакручасты шлях тэксту. Вы - першыя чытачы, якія трымаюць у руках такога "Сымона Музыку", якім яго напісаў Якуб Колас.
У аснове новага выдання паэмы Якуба Коласа "Сымон Музыка" ляжыць першая рэдакцыя твора. Яна дапоўнена дапісанымі ў 1924 - 1925 гг. радкамі. Прынцыповыя выпраўленні месцаў першай рэдакцыі падаюцца побач. Чытач мае магчымасць убачыць, як дапрацоўвалася паэма. Галоўнымі чыннікамі тут былі эстэтыка і цэнзура. Дадатковы цымус надаецца захаваннем асаблівасцей Коласавай арфаграфіі. У такім выглядзе першая рэдакцыя "Сымона Музыкі" цалкам не публікавалася ніколі.
Выданне адпрўляецца ў шлях з дабраслаўлення малодшага сына класіка Міхася Міцкевіча.

288 pages, Paperback

First published January 1, 2002

22 people want to read

About the author

Якуб Колас

19 books6 followers
Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Клясык сусьветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
18 (35%)
4 stars
19 (37%)
3 stars
14 (27%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews
Profile Image for Іллюк.
62 reviews2 followers
May 28, 2025
Прыгожа, пачуццёва, кранальна да слёз.
Profile Image for Maša.
36 reviews7 followers
July 3, 2025
Вярніце мяне ў школу каб гадзінамі разважаць што сімвалізуе дуб, Ганна, пясняр, і дзесяткі яшчэ добрых рэчаў, якія тут напісаў Колас
Profile Image for Aleś Karoza.
66 reviews1 follower
April 1, 2025
Якасная праца, рыфмаванасць зусім не перашкаджае сторытэлінгу. Калі не шматлікія алюзіі на бальшавіцкі пераварот, то была б ідэальнай паэмай, але не тыя часы тады былі...
37 reviews
December 16, 2024
Слухаў кнігу ў аўдыёфармаце.

Я не аматар паэмаў, але гэты твор спадабаўся. У ім шмат дзеяння. Адчуваецца, што часткі твора пісаліся паасобку і ўжо пасля былі "сшытыя" ў адзінае цэлае. Пераходы паміж часткамі часам выглядаюць занадта рэзкімі і незвычайнымі. Асабліва мяне зачапіла апісанне хлопчыка, які не такі, як усе, хто не загнаны ў вясковую руціну. Але менавіта гэта і робіць яго жыццё поўным пакутаў.

Героі твора вельмі празаічныя. Жабрак, які радуецца магчымасці далучыць хлопца да сваёй справы. Хлопчык малы, ды яшчэ і так добра грае на скрыпцы — проста скарб для жабрака. Але купіць новую кашулю на заробленыя грошы? Ні ў якім разе! Які ж ты пасля гэтага жабрак? Далей — яўрэй, які "прытуліў" хлопчыка ў сваёй карчме. Цікава, што ўжо ў некалькіх творах Коласа прасочваюцца пагардлівыя адносіны аўтара да яўрэяў. Магчыма, гэта сапраўды адлюстроўвае народныя настроі тых часоў. Асабліва запомніўся момант, калі хлопчык збёг ад яго і на развітанне даў дзве пстрычкі рабіну, намаляванаму на карціне, што вісела на сцяне.

Апошняя частка, калі хлопчык жыў у багатага пана, таксама выклікае шмат думак. Ён хацеў вучыцца грамаце і музыцы, але, як сказаў капельмайстар: "Ты — мужык. Маеш дзе спаць і што есці — і будзь рады!" Не зусім зразумела, навошта тады трэба было тры гады заставацца ў пана.

Раю гэты твор. У кароткім змесце яго вельмі цікава пераказваць дзецям. У паэме шмат яскравых момантаў і пераходаў, якія добра запамінаюцца.
Profile Image for Ihor Khomiak.
102 reviews6 followers
April 20, 2020
Перша книжка білоруською мовою. І почав я ознайомлення з білоруською літературою саме з аудіокниги, так як хотілось почути звучання. Дуже сподобалось. Милозвучно. Недаремно в неї з українською багато спільного :)
Доречі, неочікував, що білоруська буде настільки зрозумілою.

Щодо самої поеми, то тут просто цікава історія непростого життя парубка Симона. Атмосферно.
Profile Image for Seva.
18 reviews1 follower
May 10, 2023
Дару дармовую параду як зацікавіць моладзь класікай: "Сымон-музыка" - гэта эка-актывісцкі social justice маніфест у выглядзе аўтабіяграфічнага coming-of-age рамана.
Displaying 1 - 6 of 6 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.