Предлагаем читателям второй том полного выверенного издания самого знаменитого произведения Симоны де Бовуар, важнейшей книги, написанной о Женщине за всю историю литературы! Сочетая кропотливый анализ, острый стиль письма и обширную эрудицию, Бовуар рассказывает о том, как менялось отношение к женщинам на протяжении всей истории, от древних времен до нашего времени, уделяя равное внимание биологическому, социологическому и антропологическому аспектам. «Второй пол» — это история угнетений, заблуждений и предрассудков, связанных с восприятием Женщины не только со стороны мужчины, но и со стороны самих представительниц «слабого пола
Гэты том мне спадабаўся значна больш за папярэдні, напэўна, бо значна лягчэй было пабачыць паралелі. Я літаральна на палях кнігі ставіла галачкі. У мяне аж слёзы на вочы наварочваліся, пакуль я чытала першую частку, бо я не ведала што гэтыя паводзіны, гэтыя думкі – гэта нармальна. Тое, пра што піша Сімона дэ Бовуар, ніхто звычайна не кранае, а калі кранае гэта заўсёды разглядаецца як драматызацыя. Становішча жанчыны зь моманту напісання кнігі значна палепшылася, аднак тыя вынікі, да якіх яна прыходзіць у заключэнні да кнігі, актуальныя й зараз. Жанчын і зараз вучаць пасіўнасьці і падпарадкаванню, навязваю комплекс непаўнавартасьці. Шматлікія свядома абіраюць, ці думаюць што абіраюць іманентнасьць. Для некаторых гэта частка культуры. Менавіта гэтай іманентнасьцю, адмове ад рэалізацыі і незалежнасьці, свядомай ці навязанай, і тлумачыцца ўсё жыццё жанчыны, нават такія маленькія моманты як прывязанасць да хаты і дэкору ці вядзенне дзённікаў.
Мне таксама спадабалася, што яна закранае і светапогляд мужчын. Яны не апраўдвае жаночыя "недахопы" тыпу чуллівасьці, гістэрык, ціраніі. Яна іх тлумачыць. Яна выкарыстоўвае шмат літаратуры і праводзіць паралелі з досьведам афрыканскіх рабоў і іншых прыгнеценых класаў. Яна не вінаваціць. Гэта кніга пра ўльтыматыўны female experience. Калі б усе мужчыны прачыталі яе, сьвет быў бы лепей, вось як я думаю.