What do you think?

Шлюбная Ноч
"Шлюбная ноч" прысвечана мужнасці, самаадданай барацьбе беларускіх падпольшчыкаў і партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Улетку 42-го гады Валя ўбачылася са Сцяпанам упершыню з пачатку вайны. Ён аказаўся тым самым чалавекам з гарадскога падполля, да якога яна прыйшла на сувязь. Так аднавілася іх каханне. Валя часта сама выпрошвала сабе небяспечныя заданні, каб патрапіць у горад. Улетку 1943-го партызаны і падпольшчыкі рыхтавалі сумесную аперацыю - бамбардзіроўку чыгуначнай станцыі, праз якую фашысты гналі пад Курск і Арол ваенныя эшалоны.
Менавіта Сцяпан павінен быў светлавымі сігналамі навесці нашы бамбавікі на мэту. Для каардынацыі дзеянняў з вялікай зямлёй у партызанскі атрад прыляцела разведчыца - прыгажуня Маша. Па распараджэнні камандзіра Валя адвяла Машу да Сцяпана, і з таго часу яна страціла спакой. Аднойчы, не вытрымаўшы, Валя самавольна ўцякла ў горад і патрапіла на вяселле Сцяпана і Машы…

Unknown Binding
Published January 1, 2015
About the author
Іван Шамякін
14 books1 followerІва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, Карма, Гомельская губерня — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург. Народны пісьменнік Беларусі (1972).
У друку дэбютаваў у час Другой сусветнай вайны нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1944 годзе напісаў апавяданне на беларускай мове «У снежнай пустыні» (апублікавана ў 1946 годзе). Першым буйным творам Івана Шамякіна была аповесць «Помста», апублікаваная ў 1946 годзе ў беларускім часопісе «Полымя».
Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, пра жыццё сельскай інтэлігенцыі, экранізаваны рэжысёрам Іосіфам Шульманам на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1964 годзе), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд „Таварыш Ленін“» (1985), «У роднай сям’і» (1986), «Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965—1966 гадах выйшаў Збор твораў у 5 тамах, у 1977—1979 гадах — у 6 тамах.
Аўтар п’ес «Не верце цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень» (1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), «Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з Аляксандрам Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».
Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).
У творах Івана Шамякіна сучаснасць паказваецца праз побытавыя клопаты і турботы. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я гады, публіцыстычна-«выкрывальныя»: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў савецкіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, Іван Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).

Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
June 14, 2022
Хвалючае і эмацыйнае апавяданне пра рух супраціву і акт паўстання ў Беларусі у час вайны, а таксама складаная і кранальная гісторыя аднаго кахання, рэўнасці і ахвярнасці.
February 23, 2025
Быццам моцны тэкст, але ж такі савецка аднабокі. Вось ёсць партызаны, бальшавікі і праўда толькі на іх бак, а барацьба вышэй за лёсы людзей... І нічога іншага існаваць не мае права
Displaying 1 - 2 of 2 reviews