Jump to ratings and reviews

Квантовый кот вселенной

Книга включает в себя тексты "Что такое жизнь с точки зрения физики" (1944, перевод А.Малиновского) и "Мой взгляд на мир" (1925, 1960, перевод Р.Смирнова).

Audiobook

Published January 1, 2019

Loading...
Loading...

About the author

Erwin Schrödinger

64 books565 followers
Erwin Rudolf Josef Alexander Schrödinger, sometimes written as Erwin Schrodinger or Erwin Schroedinger, was a Nobel Prize-winning Austrian physicist who developed a number of fundamental results in the field of quantum theory, which formed the basis of wave mechanics: he formulated the wave equation (stationary and time-dependent Schrödinger equation) and revealed the identity of his development of the formalism and matrix mechanics. Schrödinger proposed an original interpretation of the physical meaning of the wave function.

He won the 1933 Nobel prize in physics with colleague Paul Adrien Maurice Dirac "for the discovery of new productive forms of atomic theory"

Ratings & Reviews

What do you think?

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
3 (27%)
4 stars
5 (45%)
3 stars
3 (27%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 1 of 1 review
Profile Image for Krys.
167 reviews1 follower
April 8, 2026
Універсальная навука жывая або мёртвая, пакуль не зразумела

Навукова-тэхнічная рэвалюцыя пачатку 20 стагоддзя справакавала секулярызацыю навукі, засяроджанне на доследным, а не мысленчым спазнанні свету, вузкую спецыялізацыю даследчыкаў і прынцыповую змену ў бок ускладнення навуковай мовы. Эрвін Шродынгер відочна сумуе па ўніверсальным, усёахопным мысленні ранейшых навукоўцаў-энцыклапедыстаў і выступае апалагетам метафізікі. Ягоныя тэксты - прамежкавае звяно паміж універсальным і спецыфікаваным мысленнем, дакладнай навукай і абстрактным філасафаваннем, яны яшчэ даволі папулярныя (у значэнні даступныя), але на мяжы ўспрымання гуманітарыя.

Адзначу адразу: пра ката тут няма! Толькі на вокладцы і ў анатацыі. Агулам вокладка ўдалая, насамрэч, Шродынгер - чалавек-кот. Самі падумайце, ну хто ён без ката?! А як без коціка можна прадаць навуковыя эсэ?! Шродынгер стварыў ідэальную маркетынгавую канцэпцыю для фізікі.

У кнізе прыведзеныя два эсэ, напісаныя ў розныя часы. Аўтар не ставіць за мэту нечаму навучыць чытачоў, выкласці паслядоўна і сістэматычна пэўны аб'ём веды. Першае эсэ - развагі фізіка пра біялогію (у прыватнасці генетыку). Насамрэч, фізічныя законы не перастаюць дзейнічаць у арганічных клетках, якія таксама, як і ўсё іншае, складаюцца з атамаў. Другое эсэ я назвала б чыста філасофскім. Шродынгер разважае пра дзейнасць мозгу і самаўсведамленне чалавека, паходжанне мовы і... ведызм з будызмам у сінтэзе з заходняй філасофіяй.

Аўтар спрабуе злучыць веды розных галінаў і знайсці адказ не столькі на пытанне "як", колькі на нелюбімае дакладнымі навукоўцамі, няўдзячнае, бо абстрактнае пытанне "чаму".

Мне падабаюцца пытанні, якія ставіць Эрвін Шродынгер. Гэта мае пытанні. Калі шчыра - дзіцячыя, але і дарослая я не знаходзіла на іх адказы. Вычарпальных адказаў не дае і аўтар (прынамсі я не змагла паўнавартасна іх узяць, мушу прызнацца, я разумела парадку 85 %, але мне не хапіла імпэту перачытваць і глыбока асэнсоўваць тэкст). Я суцешылася тым, што мае пытанні не зусім наіўныя, яны вартыя разгляду навукоўца, і, спадзяюся, я ўсё ж наблізілася да іх разумення.

Чаму атамы не разлятаюцца ўрэшце? Чаму існуюць межы прадметаў пры існаванні хаатычнага руху малекулаў? Чаму гены - такія маленькія, суадносныя з малекуламі, аднак так дакладна захоўваюць і перадаюць інфармацыю? (На іх узроўні цэласнасць атамаў увогуле пад пытаннем.) Чым увогуле адрозніваецца жывое ад нежывога ў фізічным і хімічным сэнсах? Што такое свядомасць? Ці рэальны гэты свет? (Так, я не ўпэўненая і зайздрошчу ўсім перакананым у гэтым.) І чаму я гэта я? (Вось я ў аўтобусе займаю ідэнтычнае месца, маю ідэнтычныя адчуванні, як вунь той чалавек, але застаюся сабой, нашы свядомасці не змешваюцца.) Што такое мараль і этыка ў суадноснасці з спадчыннымі рэфлексамі?

Тоеснасць і падобнасць перажыванняў дзівіла Шродынгера. І мне заўсёды дзіўна і неверагодна цікаўна, калі сустракаю чалавека, у якога да свету мае пытанні (так было з Картасарам - як можа іншы чалавек на іншым канцы зямлі думаць тое, што я?! пра адбіткі ў метро, і пра залатых рыбак у крыві...). Хочацца сустрэцца і доўга размаўляць. Але надзея на сустрэчу - як славуты кот Шродынгера. Або ёсць, або няма. Пакуль не зазірнеш па-той бок, не даведаешся...
Displaying 1 - 1 of 1 review