Эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная тэма кнігі - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. “Халоднае крыло Радзімы” - своесаблівы працяг кнігі “Асвечаныя беларушчынай”,
Беларускі праваабаронца і грамадзскі дзеяч, пісьменнік. Аўтар эсэ, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, прысьвечаных беларускаму нацыянальнаму руху. Увеў паняцце "турэмная літаратура" у сучасны белліт.
Шэраг твораў, якія Алесь напісаў падчас зняволення, лёг у аснову аўтабіяграфічных кніг: "Асьвечаныя беларушчынай", "Іртутнае срэбра жыцця", "Халоднае крыло радзімы".
Лаўрэат літаратурных прэмій: - Францішка Аляхновіча (2013, 2014); - Алеся Адамовіча (2013).
За выбітную дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека неаднакроць вылучаўся на Нобелеўскую прэмію Міра, нарэшце, атрымаў яе ў 2022 г.