What do you think?

Шэпт
Nine years ago, the author of the book started his great journey into the world of Belarusian rural magic. He intended to make a series of portraits of those who bear the knowledge of most secretive and protected tradition - healing with words. The author wandered from village to village, looking for local magicians, healers, and herb women.
The reader will feel the spirit of journeying and the world of tradition, almost gone now. All the life stories, healing practices, and dialogues are portrayed as they were told by the healers, in the language they use in daily life. The book combines the notes from the expedition and the author's own travel diaries.

- GenresNonfiction
332 pages, Hardcover
Published January 1, 2022
Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 10 of 10 reviews
August 11, 2024
Як жа мне спадабалася гэта кніга! Я чакала нешта больш навуковае пра абрады ды людзей, што іх робяць, але яна аказалася нечым іншым.
Калі чытаеш, адчуваеш, быццам ты разам з Сяргеем сядзіш у хатах гэтых бабак, чуеш іх распаведы, пах зёлак, бачыш промні сонейка на падворку. Вельмі цікавыя гісторыі людзей, пра якіх разумееш болей прачытаўшы перш "Па што ідзеш, воўча" Евы Вежнавец.
Раю чытаць дзесьці на прыродзе, найлепш бліжэй да лесу, тады лепей адчуваецца атмасфера твору ды спамінаецца вёска.
Вельмі радая, што гэта кніга існуе, параіла прачытаць усей сям'і!
Дарэчы, можа хто не ведае, ёсць відэа-інтэрв'ю з Сяргеем на YouTube, яго вельмі цікава пасля паглядзець. - https://www.youtube.com/watch?v=l9Mj5...

May 18, 2025
Кнігу лепш чытаць не спяшаючыся, інакш можа здавацца, што чытаеш адно і тое ж.
З кнігі дазнаешся, ад якіх хвароб дапамагалі розныя травы/зёлкі, як называюцца розныя хваробы.
Шэпты - гэта нешта на містычным, таемным. Гэта пласт культуры, які быў асабліва не даследаваны. Але, дзякуючы аўтару, які шмат год ездзіў па вёсках і збіраў інфармацыю, мы маем магчымасць адкрыць для сябе гэтую частку беларускай культуры.
У кнізе прыведзены некаторыя шэпты, а таксама фотаздымкі бабуль-шаптух. Гэтыя фатаздымкі, імёны бабуль, канкрэтныя шэпты, нібы дапамагаюць адчуць сапраўднасць такой з'явы як Шэпт/Замова. Што гэта не прыдумка нейкая, а частка жыцця. І пакуль гэтая частка яшчэ ёсць, трэба захаваць яе.
Ад гэтай кнігі становіцца цёпла, бо ёсць адчуванне, што размаўляеш/слухаеш сваіх бабуль. І яны ўсё табе зычаць здароўя, дабрабыту, лёгкага жыцця.
Няхай так і будзе!

November 9, 2025
in Belarus, we don't say "everybody scream", we say "everybody whisper", and i think it's beautiful. [гэта алюзія на новы трэк Florence + The Machine, калі што]
адзін з маіх улюбёных беларускіх твораў яшчэ з часоў падлецтва - "Шляхціц Завальня", калі адкінуць рэлігійныя павучанні і засяродзіцца на паўсядзённасці чараўніцтва ў беларускім светаўспрыняцці. гэта роўна так, як я ўспрымаю сусвет. так што гэтая кніга безумоўна адразу займае асаблівае месца ў маім сэрцы.
калі чытала пра шаптух з Глыбоччыны, асабліва з Мосару, ажно скінула гэтыя колькі старонак маме, бо надта ўжо знаёмыя імёны і прозвішчы - мо хтосьці з бабуліных сваячак.
улюбёная цытата:
- А-яй-яй, я ж поволюса.
- Не волнуйса, далей зямлі не ўпадзеш.

January 26, 2023
Бабці-бабулечкі нашыя вясковыя, соль зямлі, нашыя ахоўніцы і лекары. Таемныя веды, якія перадаюцца шэптам і ўпотай разам з зёлкамі роднай прыроды, вялікай верай і бязмежным дабром, праз шурпатыя і скручаныя бясконцай працай рукі.
Гэта і ёсць наша душа, наша нацыянальная рыса, адметнасць, беларускасць, дзіўная сумесь паганства і зацятай веры ў Хрыста.

January 18, 2025
Вялікі дзякуй аўтару за тое, што апісаў гэты ўнікальны і на жаль знікаючы сусвет. Разнастайная палітра жаночых жыццяў, характараў і лёсаў, аб'яднаных уменнем лекаваць.
З мінусаў адзначу, што часам было цяжка зразумець, да якой гісторыі адносіцца фатаздымак (у мяне другое выданне). А яшчэ вельмі б дапамог слоўнічак хвароб і траў, бо сучаснаму чытачу часта незнаёмыя народныя назвы.

January 20, 2025
Нарэшце мне выпала шчасце прачытаць гэтую выдатную кнігу. Напісана яна простым, але адначасова вытанчаным стылем. За кожным словам, радком, старонкай атрымлівала асалоду ад чытання. Як і ау́тар я таксама так і не зразумела, што такое шэпты, гэта больш, чым традыцыя, больш, чым, слова, больш, чым вера, гэта большае за разуменне простае чалавечае.
February 2, 2023
поўны космас
August 30, 2023
Вельмі захапляльная і ўнікальная для Беларусі і не толькі кніга. Недзе на мяжы творчасці, этналогіі і чараўніцтва.
January 14, 2024
Вялікі дзякуй аўтару за гэтую працу! Гэта кніга стала яшчэ адной крыніцай пазнання беларускай душы.
June 23, 2025
не мой кубак гарбаты. кожны аповяд накшталт новы, але адчуванне, што ўсё адно і тое ж. не атрымалася захапіцца і сысці ў струмень
Displaying 1 - 10 of 10 reviews