Jump to ratings and reviews
Rate this book

Палеская хроніка #2

Дъхът на бурята

Rate this book
Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой

543 pages, Paperback

Published January 1, 1974

7 people are currently reading
39 people want to read

About the author

Ivan Mielež

6 books4 followers
Ivan Mielež (Belarusian: Іван Паўлавіч Мележ, Russian: Ива́н Па́влович Ме́леж ; 8 February 1921, Hlinischy, Homiel Voblast — August 9, 1976, Minsk) was a Belarusian writer.

He wrote prose fiction and drama. People's Writer of Belarus, 1972, numerous prizes, e.g. Lenin prize for novels People of the Marsh («Людзі на балоце») and The Storm's Breath («Подых навальніцы»).

The central place in Melezh's work is made up by novels of the trilogy Polesye Chronicle («Палеская хроніка»): People of the Marsh, The Storm's Breath and Snowstorm in December («Завеі, снежань»). These novels portray the life in writer's native place in 1920s and 1930s: the establishment of socialism, forced collectivization, 'de-kulakization'. Melezh depicted truthfully the historical coloring of this era.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
40 (38%)
4 stars
47 (45%)
3 stars
15 (14%)
2 stars
0 (0%)
1 star
1 (<1%)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews
Profile Image for Maria Velb.
35 reviews4 followers
October 20, 2020
У парау́нанні з першай часткай другая чытаецца не так проста і хутка. У Людзях на балоце я у́ захапленні сачыла за жыццём Ганны, Хадоські... Подых навальніцы ахоплівае шырэйшыя за людскі лёс пытанні. Іван Мележ яскрава малюе той час, калі пачыналася калектывізацыя гаспадаркі. Не толькі прыемныя моманты, але і здрады, даносы, раскулачванне...
Гэта кніга не толькі літаратурны шэдэу́р, але і гістарычная сведка тых пераломных часоу́, калі добрае блыталася са злым і словы рэдка расходзіліся з дзелам.
97 reviews
March 8, 2023
У кнігі вельмі сімвалічная назва. Увесь час, што я яе чытала, мяне не пакідала пачуццё надыходзячай навальніцы. У гісторыі хмары ўсё гусцелі, усё чарнелі, дзесьці здалёк ужо віднеліся маланкі і чуўся гром. І было адчуванне, што калі гэтая навальніца нарэшце прыйдзе, то яна не будзе доўгачаканай, добрай. Той навальніцай, якую чакаеш у спякотны летні дзень. Не, гэтая навальніца будзе жорсткай, пройдзе як віхор, паламае жыта, паразбурае загуменні і страхі на хатах.
І таму яе і цікава, і ў той жа час крыху боязна чытаць. Гэта як глядзець фільм жахаў, калі ты ведаеш, што адчыняць дзверы ў сутарэнне ў незнаёмым доме – гэта дрэнная ідэя, але галоўны герой усё роўна гэта робіць.
Пра што гэта кніга? Пра жыццё, нічога незвычайнага. Але пра жыццё падчас калектывізацыі. Гэта сапраўдная гістарычная даведка тых часоў. Толькі не з падручніка гісторыі, дзе табе даклдана даты пералічаны і асноўныя вынікі. Не, гэта як з апавядання бабулі, дзе шмат чалавечнасці, шмат жыцця. І таму цікава чытаць. Цікава сачыць за марамі людзей у гэты час, за страхамі.
Я вось шмат думала пра тое, як жылі людзі падчас 30-ых гадоў. Які Сталін быў крывавым дыктатарам. І каб не ён, нічога такога не здарылася.
А зараз разумею, што гэта не Сталін пісаў даносы, крычаў на партыйных чыстках, даваў планы па чысткам і г.д. Гэта саіы людзі. І ад гэтага страшна. Страшна, таму што не зразумела, што вымушае людзей забыцца на чалавечую прыроду і думаць жывёльнымі інстынктамі.
Што дзіўна, але ж я была на баку кожнага героя падчас апавядання з яго боку.
Калі размова шла пра Васіля, то і мяне не пакідала крыўда за тое, што маю зямлю, якой я аддала столькі сіл, часу, хтосьці можа прыйсці і забраць. І было шкада яго, што так і не змог дамовіцца з сабою, не змог стаць шчаслівым:
"Зямля добрая ёсць, конь надзейны, хата новая. Гаспадарка не горш, як у людзей! Але як ні цешыў сябе, з душы не сыходзіла жывая маркота, нездавальненне. Адчванне якойсьці крыўднай няскладанасці, несправядлівасці жыцця."
Мне таксама было крыху шкада і Карчоў, не моцна. Я таксама б адчувала злосць на тых, хто адбірае мой ураджай, тое, што я сама пасеяла і сабрала. Але з іншага боку, мне іх не вельмі шкада. Бо яны нейкія нелюдзі. Чэрствы, стары Глушак, які толькі і робіць, што сіпіць на ўсіх вакол, шукае, як бы каму падлізаць жопу, каб яго ўсё абышло бокам. Старая Глушачыха, якая занадта пільна сачыла за жыццём Ганны і Яўхіма, якая толькі і рабіла, што кпіла з Ганны. І Яўхім, канешне. Як не падабаўся ён мне ў першай кнізе, так яшчэ больш не падабаецца ў гэтай. І толькі праз яго, напэўна, я б апраўдала ўсё тое, што звалілася на Глушакоў. У мяне аж унутры трасецца ўсё, калі ўзгадваю яго. Каго сапраўды было шкада, так гэта Сцяпана. Нават не верыцца, што і ён Глушак. Нейкая суцэльная супрацьлегласць Карчам. І як яго несправядліва асуджалі, не бралі ні ў калгас, ні ў іншыя месцы таму, што ён сын кулака.
І ў мяне такое ж пытанне ўзнікла да тых часоў. Чаму людзям была важна нейкая ідэальная біяграфія, а не справы і жаданні. Чаму людзей судзяць па сям'і, а не па ўчынках?
"Чаму такое вялікае значэнне мае, хто твой брат? Чаму яно становіцца часам не меньшым, а нават нібы большым, як тое - хто ты сам. Людзі ж не выбіраюць братоў сабе."
"Чаму такі клопат пра ідэальную біяграфію; часта куды большы, чым клопат пра ідэальнасць дзейнасці чалавека! Вазьмі таго ж Башлыкова: ідэальная біяграфія яго як бы ужо загаддзя спісвае яму якія-небудзь грахі ў рабоце. Як бы ўжо чалавек з такой біяграфіяй сам па сабе ідэальны ва ўсім, ва ўсіх учынках...Хоць, у жыцці часта бывае зусім наадварот...Чаму багата хто лічыць, што жыццё можа каціцца гладзенька, роўненька, як паравоз па рэйках! Чаму некаторым бачцца ўсё такім просценькім, нямудрым, калі і дурню відно, якое яно няпростае, старое жыццё; асабліва ў крутыя, як цяпер, паваротныя часы!"
І больш за ўсё мяне хваляваў з'езд камуністычнай партыі ў Менску. Я не разумела, чым думалі людзі, калі рабілі планы правесці калектывізацыю без добрай падрыхтоўкі, прымусам, не даючы дапамогі ні грашыма, ні тэхнікай, ні спецыялістамі. На што разлікоўвалі людзі, калі агучвалі планы выканаць 5-годку за 3-4 гады? Усе гэтыя Чарвяковы, Галадзеды жылі ў такім адрыве ад рэальнасці, што проста дзіву даешся.
"Усё ж нашто было казаць так, нібы ні тэхніка, ні кадры, ні арганізацыйны апарат нічога не значаць, нічога не рашаюць. Нібы і не абавязкова лічыцца з рэальнымі магчымасцямі. Нашто такое легкадумства? Апейка не разумеў гэтага. Не мог зразумець." Вось я неяк не разумею і не магу зразумець.

Атрымалася доўга, але выснова простая: чытаць, каб лепш зразумець і час, і людзей увогуле. Бо як бы часы не змяняліся, чалавечая прырода застаецца той жа.
5 reviews8 followers
February 20, 2024
В книге две сюжетные линии. Одна про Куранi, очень интересная. А вторая про партию, съезды, чистки, классовую борьбу, пятилетки и прочую х..ню. Эта линия очень нудная, как будто другой автор писал.
Profile Image for Alesya.
3 reviews
December 20, 2025
Можна было выразаць з гэтай кнігі ўсё акрамя гісторыі жыцця ганны і хадоські. Усе гэтыя мужыкі аднаго валаска з іх галоў ня вартыя. Усіх у топку каб дзяўчынам было цяплей.
Displaying 1 - 6 of 6 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.