Goodreads helps you follow your favorite authors. Be the first to learn about new releases!
Start by following Мікола Ермаловіч.

Мікола Ермаловіч Мікола Ермаловіч > Quotes

 

 (?)
Quotes are added by the Goodreads community and are not verified by Goodreads. (Learn more)
Showing 1-9 of 9
“Нельга пагадзіцца з думкаю, нібыта Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім была падначаленай і займала ў ім нераўнапраўнае становішча. У такім выпадку становіцца незразумелым, чаму падначаленая, эксплуатаваная і нераўнапраўная краіна ўвесь час пашырала сваю тэрыторыю, а панавальная, якой лічыцца Летува, траціла сваю тэрыторыю і насельніцтва. Усё гэта гаворыць за тое, што беларускі народ у Вялікім Княстве Літоўскім прадаўжаў тварыць сваю гісторыю, развіваў сваю культуру, а не рабіў толькі ўклад у чужую гісторыю.”
Мікола Ермаловіч, Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае
“Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага пачалося не з заваёвы Новагародскай зямлі Літвой, а, наадварот, з заваёвы Новагародскай зямлёй Літвы. Гэтую заваёву новагародскія феадалы ажыццявілі сваімі сіламі пры дапамозе перабежніка з Літвы Міндоўга. Той, помсцячы князям Літвы за іх «ворожьство» да яго, адбіраючы ад іх «бесчисленое имение их», дзейнічаў у інтарэсах новагародскіх феадалаў.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Не ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага было перадумовай фармавання тэрыторыі Беларусі і беларускай народнасці і культуры, а, наадварот, працэс фармавання тэрыторыі Беларусі, беларускай народнасці і культуры, які праходзіў на грунце эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх земляў, і зараджэння новай дзяржаўнасці ў Новагародку быў перадумовай утварэння Вялікага Княства Літоўскага.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Тое, што Беларусь не ведала мангола-татарскага пагрому і панавання, мела для яе важнае значэнне, якое пакуль што яшчэ не ацэненае ў гістарычнай навуцы. Як вядома, мангола-татарскае панаванне перапыніла і замарудзіла працэс палітычнага аб'яднання расейскіх і ўкраінскіх земляў, падарвала іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб'яднанне не было спыненае, а яе прадукцыйныя сілы ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і кансалідацыя беларускага этнасу пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Менавіта ў Полацкай зямлі, дзе раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся. У выніку гэтага і міжусобная барацьба полацкіх князёў паступова заціхла значна раней, чым у іншых усходнеславянскіх землях.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага паспрыяла славянскай каланізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва, што панавальнай культурай у ім стала беларуская і дзяржаўнай мовай беларуская, характарызуе гэтую дзяржаву як славянскую. Такім чынам, не так званыя «літоўскія набегі на заходнерускія землі», а славянская каланізацыя балцкіх земляў была вызначальным фактарам ва ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Ва ўсялякім разе бясспрэчна тое, што працэс узаемнага эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх земляў у ХІІ-ХІІІ стст. не толькі не абмінуў Новагародскай зямлі, але і найвыразней тут праявіўся. Эканамічна магутныя новагародскія феадалы шмат зрабілі для збірання ў адзінае цэлае беларускіх земляў, эканамічнае і культурнае збліжэнне якіх пачалося раней.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскай заваёвы Чорнай Русі ды іншых беларускіх земляў, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага Княства Літоўскага. Такое сцверджанне ўзнікла ў сярэдзіне ХVІ ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права вялікага князя літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Жахлівага. Праз «Кроніку» М.Стрыйкоўскага гэтая версія перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынятая шмат якімі даследнікамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Паколькі ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх земляў, то гэты гістарычны працэс быў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэтую дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа

All Quotes | Add A Quote