Goodreads Librarians Group discussion
Adding New Books & Editions
>
Наста Кудасава one more book
date
newest »
newest »
Link to publisher: https://minsk.hochroth.eu/en/product/...Link to worldcat: https://search.worldcat.org/fr/title/...


* Author name: Наста Кудасава, Вольга Пранкевіч (Illustrator)
* ISBN: 978-3-949850-16-5
* Publisher: hochroth Minsk
* Publication Date Year: 2023
* Page count: 41
* Format: paperback
* Description: У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 20 жніўня 2020 г. па 26 снежня 2022 г.
«Я працягваю», нібы «Я выходжу», – заклік, у якім згадваюцца як вядомы мем 2020-га, так і паэтычнае натхненне, боль, асабісты і грамадзянскі. Назва, выбраная для новай паэтычнай кнігі Насты Кудасавай, адлюстроўвае час, у які пісаліся вершы: 20 жніўня 2020 ― 26 снежня 2022-га. Гэта, мабыць, самыя змрочныя старонкі ў гісторыі постсавецкай Беларусі.
Пераводзяць іх у каардынаты вечнасці класічная паэтычная форма, непаўторная інтанацыя, у якой пераплятаюцца матывы Срэбранага веку рускай паэзіі і традыцыі нацыянальнага фальклору, звароты да Бібліі і паганскія заклëны, і, канешне, візуальнае аздабленне, зробленае мастачкай Вольгай Пранкевіч.
Разам з тым у творчай манеры аўтаркі прасочваецца новае ― яскравыя сацыяльныя ноты, што ўрываюцца ў лірычны дзëннік постаццю нашага часу гвалту і тэрору. Дадамо: экзістэнцыяльнага стаіцызму, напружанага чакання і адказнасці за Жыццë. Апошняе падаецца вельмі важным (калі не асноўным) для лірычнай гераіні – жанчыны сталай, з адчуваннем неабходнасці берагчы Свет.
* Language: Belarusian
* Link to book page: https://kirma.sh/products/я-працягваю