Goodreads helps you follow your favorite authors. Be the first to learn about new releases!
Start by following Міхась Зарэцкі.
Showing 1-5 of 5
“У горадзе вечарамі жыццё бывае пярэстае, гучнае і б'ецца, кіпіць, як вада на нятушанай вапне. Вечарамі з нор выпаўзаюць начныя стварэнні, у якіх розныя вопраткі і адзін твар, бо ўсе хварбуюцца аднымі хварбамі і жывуць адным жыццём. У жыцці гэтым няма ўздымаў, а ёсць брудныя, калечаныя выбрыкі - на гадзіны кульгава ўскідаецца сэрца, родзіць чорна-лілёвыя радасці. Гэта - прыгожасць жыцця!..”
― Голы звер
― Голы звер
“Дзве дзяўчыны-прыяцелькі, лежачы разам у ложку, сагрэўшыся шчыльнаю блізкасцю цел і гарачым хваляваннем расчуленых сэрцаў, могуць правесці ў палкай, абрыўчатай гутарцы цэлую ноч. Так. І гэтая ноч потым здаецца нейкім трызненнем, чмутой, яе не ўспамінаюць. Бо дзянное святло, цвярозае, як старая бабулька, не родзіць ужо тае п'янае шчырасці, таго беспрычыннага жаркага ўздыму. Уначы, толькі ўначы плачуць дзяўчаты, абнімаючы адна адну, цалуючы мокрымі вуснамі, і ўначы толькі смяюцца поўным нутром, схаваўшы твар у падушку.”
― Голы звер
― Голы звер
“Я буду гаварыць аб першым каханні дзяўчыны, аб тым, як красуецца пышнымі краскамі маладая душа, чыстая, як нябесны блакіт, і глыбокая, як марское прадонне.
Я буду гаварыць аб вясне некранутага сэрца, аб тым, як салодка поўніцца яно мядовымі ўзмывамі, як бруіцца яно пералівам дзівосным і разліваецца буянай, атрутнай паводкаю.
І яшчэ вось аб чым будзе мой сказ. Аб тым, як спрытны ліхі паляўнічы завабіў у сеткі свае дарагую дзічыну.”

“Гэта - жыццё. У жыцці трэба йграць, трэба змагацца. Каб жыць - трэба быць спрытным, разумным. Трэба рваць з-пад зубоў у людзей ласы кавалак і спажываць яго пад віск, скавытанне гэтых абдураных дурняў.”
― Голы звер
― Голы звер
“Потым ён пачаў расказваць. Нічога не хаваў, гаварыў аб усім, што было ў яго несамавітым жыцці. Дый як не сказаць аб усім, калі яна так уважліва слухае, так спагадае яму? Ці быў хоць раз у жыцці ў яго гэткі выпадак, каб старонні, чужы чалавек так чула, так мякка прыслухаўся да яго шчырых прызнанняў?
Ён і сам урэшце расчуліўся, самому стала шкода сябе.
Ну, што ў яго было светлага, добрага? Хто хоць раз сагрэў яго адзінотнае сэрца? Шэрасць, мадзенне, вечны смутак, нудота.”
― Голы звер
Ён і сам урэшце расчуліўся, самому стала шкода сябе.
Ну, што ў яго было светлага, добрага? Хто хоць раз сагрэў яго адзінотнае сэрца? Шэрасць, мадзенне, вечны смутак, нудота.”
― Голы звер