Goodreads helps you follow your favorite authors. Be the first to learn about new releases!
Start by following Кузьма Чорны.

Кузьма Чорны Кузьма Чорны > Quotes

 

 (?)
Quotes are added by the Goodreads community and are not verified by Goodreads. (Learn more)
Showing 1-7 of 7
“Ведай, што кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе. Горачы на свеце многа, але і ў самай большай на свеце пасудзіне ёсць дно, няхай сабе яна хоць і да краёў наліта атрутай. А ты стаіш перад векам сваім, дык атрута і горач выветрацца і высахнуць, а ты жыць будзеш...”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Як на мой розум - дык толькі той чалавек, што калі яго вырвуць з роднага месца, дык ён, пакуль жыў, будзе рвацца туды. А калі дарвецца і ўбачыць, што там усё спустошана, дык ён другі раз жыць пачне: дрэвы пасадзіць і дом паставіць. А будуць яго зноў ірваць з месца, дык ён зямлю грызе, а не даецца або галаву адарве таму, хто становіцца ў яго над душой. Бо няма мне жыцця там, дзе не расце тая шыпшына, што ў маім маленстве цешыла мне вочы. Лепш грызці зямлю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце.”
Кузьма Чорны
“Звер лагаднейшы за чалавека, ён, калі не галодны, - тады ён, як дробная птушка. А гэтаму двуногаму чорту вечна ўнімку няма.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Як гояцца раны зямлі! Ззяе ямінамі разварочаная рыдлёўкамі зямля. Або ляжыць перад чалавечымі вачыма земляное калецтва, калі пройдзе па ёй, як гэта сёння, у нашы ганебныя для чалавецтва дні, ганьба чалавечага генія, танк - стварэнне чалавека дзеля смерці чалавека. Або крывавыя раны зямлі, прабітыя бомбамі. Чорная зямля па краях і дзеля напамінку чалавеку, што ён горш за звера і жывёлу, - травіна, прыліплая да земляной раны. Сонца сушыць скалечанае месца, палошчуць дажджы, абвяваюць вятры. Ідзе час. І няма калецтва: ужо ўсё зарасло травой, ужо і дрэўца пасеялася і ўзышло. Расце ўсё вышэй і ўжо здалёк відно. І на месцы, дзе ззяла рана, красуе хараство, і, здаецца, ніякае ўтрапенне не кране тут жыцця прыроды і чалавека. Вялікі доктар - час - спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Пазбірайце вы, кажу, золата з усяго свету, зрабіце з яго трон, пасадзіце на яго мяне кіраваць паўсветам, а каб увесь свет выхваляў мяне, дык я перад вамі буду прасіцца і маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузні каня не каваў, у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі па-людску гавораць.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Вялікі доктар усялякай хворасці ў чалавечай душы - час - мае вечнага свайго дапаможніка - працу.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Як свет стаiць, то яшчэ не было вядома, каб на нянавiсцi вырасла шчасце, а радасць на чужой бядзе.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні

All Quotes | Add A Quote
Зямля Зямля
5 ratings
Насцечка Насцечка
3 ratings