Пошукі будучыні Quotes

Rate this book
Clear rating
Пошукі будучыні Пошукі будучыні by Кузьма Чорны
55 ratings, 3.89 average rating, 4 reviews
Пошукі будучыні Quotes Showing 1-6 of 6
“Ведай, што кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе. Горачы на свеце многа, але і ў самай большай на свеце пасудзіне ёсць дно, няхай сабе яна хоць і да краёў наліта атрутай. А ты стаіш перад векам сваім, дык атрута і горач выветрацца і высахнуць, а ты жыць будзеш...”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Як свет стаiць, то яшчэ не было вядома, каб на нянавiсцi вырасла шчасце, а радасць на чужой бядзе.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Звер лагаднейшы за чалавека, ён, калі не галодны, - тады ён, як дробная птушка. А гэтаму двуногаму чорту вечна ўнімку няма.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Пазбірайце вы, кажу, золата з усяго свету, зрабіце з яго трон, пасадзіце на яго мяне кіраваць паўсветам, а каб увесь свет выхваляў мяне, дык я перад вамі буду прасіцца і маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузні каня не каваў, у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі па-людску гавораць.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Як гояцца раны зямлі! Ззяе ямінамі разварочаная рыдлёўкамі зямля. Або ляжыць перад чалавечымі вачыма земляное калецтва, калі пройдзе па ёй, як гэта сёння, у нашы ганебныя для чалавецтва дні, ганьба чалавечага генія, танк - стварэнне чалавека дзеля смерці чалавека. Або крывавыя раны зямлі, прабітыя бомбамі. Чорная зямля па краях і дзеля напамінку чалавеку, што ён горш за звера і жывёлу, - травіна, прыліплая да земляной раны. Сонца сушыць скалечанае месца, палошчуць дажджы, абвяваюць вятры. Ідзе час. І няма калецтва: ужо ўсё зарасло травой, ужо і дрэўца пасеялася і ўзышло. Расце ўсё вышэй і ўжо здалёк відно. І на месцы, дзе ззяла рана, красуе хараство, і, здаецца, ніякае ўтрапенне не кране тут жыцця прыроды і чалавека. Вялікі доктар - час - спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні
“Вялікі доктар усялякай хворасці ў чалавечай душы - час - мае вечнага свайго дапаможніка - працу.”
Кузьма Чорны, Пошукі будучыні