Паром на бурнай рацэ Quotes

Rate this book
Clear rating
Паром на бурнай рацэ Паром на бурнай рацэ by Уладзімір Караткевіч
6 ratings, 4.50 average rating, 0 reviews
Паром на бурнай рацэ Quotes Showing 1-2 of 2
“- І вырашылі рэзаць кроўных братоў. Калі ваш продак сярод іх быў, дык я яму не пазайздрошчу. Таму што некалькі тысяч іх было, і ніхто не ўцёк... Пачалося з таго, што нехта са стральцоў на кірмашы пірог у бабы ўхапіў. І тут мой продак, як хрысціянін, не вытрымаў, выбег з ратушы з крыкам «Пара!..».

...Увесь Мікалаеўскі спуск касцямі закідалі - адсюль і пайшла новая назва: Касцярня... Колькі стральчыхі па іх пагаласілі, колькі дзеці! Нічога не зробіш, любоў да брата... А з-за чаго? З-за пірага ўсё, родненькі, з-за пірага...

...З пірага і дваранства наша пачалося. Кароль польскі - бац, прывілей: даць Леановічам прыдомак «пара», а як на іхняй мове гэта дрэнна гучыць, то перарабіць яго на «пора». Весяліся, Марцэля! А потым у горад польскае войска, ды кожнага дваццатага - на слуп: няма чаго зламысныя змовы з Масквою заводзіць. Э-ех, павесяліліся.”
Короткевич Владимир, Паром на бурнай рацэ
“- Вы дваранін, капітан Леановіч, вы павінны паважаць традыцыі...

Леановіч ускіпеў:

- А адкуль маё дваранства ідзе, вы ведаеце? Чаму ў мяне да прозвішча прыдомак «Пора», ці, па-простаму, «Пара»?

- Не, не ведаю.

- Таму што ад бандзюкоў паходзім, міл-свет Юрый Аляксандравіч... У цараванне, здаецца, цара-цяляці горад Магілеў аддаўся ва ўладу баганоснага маскоўскага воінства*. Заўважце, сам. Ну, на знак удзячнасці жыхароў уганорылі трымаць гарнізон коштам самога ж вялікага града. І сталі тут нашы лабідуды думу думаці. «Гэта каб яшчэ батагамі, дык згода была б - усё жыццё з-пад батагоў не вылазім. А грошыкі - тут ужо не. Дудкі».”
Короткевич Владимир, Паром на бурнай рацэ