Goodreads helps you follow your favorite authors. Be the first to learn about new releases!
Start by following Валянцін Акудовіч.
Showing 1-5 of 5
“Кожная свабода — гэта свабода для некага. Свабода, як зубная шчотка, рэч надзвычай канкрэтная і ў кожнага свая. Крот у нары не менш свабодны за ластаўку ў небе. Проста ў іх розныя тыпы і далягляды свабоды. І калі крата ўхапіць за карак і шпурлянуць у неба, то ён, пэўна, будзе мець рацыю, калі палічыць гэта за гвалт,а не за дараваную яму свабоду трохі палётаць.”
―
―
“Вось чаму свядомы беларус — гэта a priori трагічны чалавек. Калі заўгодна, ён і нарадзіўся з духу трагедыі, дзе пакуты і трагічная смерць героя абумоўлены самім жанрам.”
― Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці.
― Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці.
“Рана ці позна, але ўсім (нацыяналістам, камуністам, лібералам, дэмакратам, анархістам, глабалістам, хрысціяністам, западнікам, русафілам...) давядзецца змірыцца з тым, што іншай, апрача як сацыяльнай, беларуская дзяржава быць не можа, бо для абсалютнай бальшыні насельнікаў нашай краіны прыярытэтнымі як былі, так і застануцца не нацыянальна-культурныя ці ідэалагічныя, а сацыяльныя каштоўнасці.”
―
―
“Меліярацыя не была адно касметычнай дзеяй, гэта была аперацыя па змене, калі можна так сказаць, полу краіны. Пасля гэтай тэхналагічнай інтэрвенцыі Беларусь развіталася са сваёй вільготнай, заблукалай у самой сабе, жаночай сутвай і, грукаючы жалеззем, рушыла напрасткі ў “фалацэнтрычную” будучыню.”
―
―
“Мова — гэта не рэакцыянер і не прагрэсіст, мова — гэта звычайны фашыст, бо сутнасць фашызму ў тым, каб забараняць, а ў тым, каб змушаць гаварыць." І ў гэтым сэнсе ніхто з нас не размаўляе ні па-французску, ні па-расейску, ні па-беларуску, усе мы гаворым адной мовай —мовай не той, дык іншай улады.”
― Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці.
― Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці.




